Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча


З 26 па 29 красавіка 2013г. ў Каўнасе на Літве прайшло паседжанне Міжнароднай Рады Асацыяцыі ”Сужэнскія Сустрэчы”.
 Праўленне Асацыяцыі сустрэлася поўным складам: Лідары Рады - Ірэна і Ежы Гжыбоўскія (Польшча); Намеснікі Лідараў - Віра і Зінон Кузымків ( Україна), Скарбнік і Сакратар Рады - Аляксандр і Святлана Квяткоўскія (Беларусь) і Члены Рады - Павел і Алена Кузьміцкія (Беларусь) каб вырашыць рад пытанняў, актуальных на сёняшні дзень у ”Сужэнскіх Сустрэчах”. Таксама на паседжанне быў запрошаны Праграмны Савет у складзе: Дайніс і Байба Стікутс (Латвія), Канстантас і Далія Лукенас (Літва), Влодэк і Дарота Беднарскія (Польшча) і Данатас і Данголія Залепугас (Літва).
 Асноўныя пункты праграмы, разгледжаныя Праўленнем:
1. Сітуацыя ”Сужэнскіх Сустрэч” у розных краінах.
2. Змены ва ўсім руху за апошні год.
3. Абмеркаванне Міжнароднага кангрэса аніматараў у Пельпліне , які пройдзе ў верасні 2013г.
4. Роля духоўнага дарадчыка у цэнтрах.
5. Рэкалекцыі для аніматараў (рэкамендацыі для ўсіх цэнтраў).
6. Праект паслання да ўсіх сужэнстваў, сем’яў і асоб, маючых уплыў на фармаванне сямейных каштоўнасцяў.

Арганізацыйныя пытанні:
- правілы выбараў у кіраванне Рады, якія пройдуць у 2014г;
- фінансавая сітуацыя і ўнёсак асобных краін у агульныя выдаткі ”Сужэнскіх Сустрэч”;
- праект бланка пратакола выбараў у дыяцэзіяльнае кіраванне;
- афіцыйныя языкі, на якіх будуць выдавацца ўсе дакументы;
- мейсца правядзення наступных кангрэсаў.
 Але акрамя працы, сустрэча з'явілася чарговай магчымасцю быць разам, перажыць гэты час у адзіным духу кахання і паразумення, а таксама добрай практыкай рэалізацыі прынцыпаў дыялогу ў кіраванні Радай
 
 

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне