Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

 “Мы ўсе жыццё спрабавалі наладзіць дыялог, але не атрымлівалася. Цяпер мы ўпэўнены, што з Бож’яй і вашай дапамогай ў нас усё атрымаецца, шчасце і любоў зноў паселяцца ў нашым доме. Будзем апавядаць пра вас знаёмым, каб і ім падараваць магчымасць змяніць сваё жыццё.”

 
“Мы нанава перагарталі сваё 30-гадовае сужэнскае жыццё і зразумелі, што прыйшоў час рабіць працу над памылкамі. Просім нашага Нябеснага Настаўніка дапамагчы нам у гэтым. Хочацца быць прыкладам добрай сям’і для сваіх дзяцей і ўнукаў. Дзякуючы “Сужэнскім Сустрэчам” мы зірнулі адзін на аднаго па-новаму.”
 
“Ехать не хацеў, а цяпер задаволены, што жонцы ўдалася мяне пераканаць усёж такі паехаць. Бачу плён гэтых сустрэч. Яны дадаюць сям’і трываласці. Дамоў вяртаюся з пачуццём супакою, лёгкасці, узмоцненасці і здабытку чагосці вельмі важнага і каштоўнага.”
 
“Святло ў канцы тунэля… Нацешыліся магчымасцю пабыць удваіх. Так атрымалася, што ў нас не было нічога “мядовага”, а тут мы гэта перажылі. І яшчэ я адкрыла, што ў праваслаўных і католікаў шмат агульнага і мы – адно цэлае.”


  Мы размаўлялі адзін з адным пра складаныя праблемы, на якія ў нас не было часу, пра якія мы не ўмелі казаць, і менавіта дакрананне да гэтых тэм нас аб'яднала. Гэта былі глыбокія разважанні, якія тычацца нашага сумеснага жыцця. Яны паўсталі пад уплывам выказванняў сужонкаў-аніматараў і святара. Іх развагі абапіраліся на паўсядзённае жыццё і адначасова былі напоўнены духам Божым. Гэтым разважанням спрыяла атмасфера далікатнасці, інтымнасці. Мы ад'яжджаем з пачуццём, што нашы адносіны сталі мацней.

У нашым жыцці цяпер перыяд спаду. Дагэтуль мы не здолелі знайсці агульную мову. Былі на грані расстання. Мы прыехалі сюды ў трывозе і няўпэўненасці. Дзякуючы ўік-энду мы,нарэшце, змаглі выслухаць адзін аднаго. З'явілася надзея.

Уік-энд стаў для нас шокавай тэрапіяй, перажылі нанова 21 год сумеснага жыцця за гэтыя 3 дні,разбурылі сцяну непаразумення і вырашылі паспрабаваць быць разам (пра развод ужо не думаем!)

Я вельмі рада, што мы пачынаем сваё шлюбнае жыццё з такіх рэкалекцый. Я веру, што яны дапамогуць нам вырашаць стаячыя перад намі праблемы.

Я ўпершыню за 19 гадоў напісала мужу ліст, з'явіліся новыя пачуцці, радасныя перажыванні. Мы прайшлі праз цяжкія выпрабаванні, былі трэнні, непаразуменне пачуццяў. Тут шмат адкрылі, знайшлі агульную мову ў выхаванні дзяцей.

Вярнуліся пачуцці маладосці, якія з часам прытупіліся (35 гадоў у шлюбе),знайшлі адказы на шматлікія пытанні, напоўнілі сваё жыццё новымі адчуваннямі. Зразумелі пачуцці адзін аднаго: пачуцці, якія аддаляюць і якія супадаюць.

Усё ў нас пачынаецца з нуля пасля 16 гадоў шлюбу. Я вельмі задаволены зменамі. Адкрыў шмат новага пра жонку, зразумеў, што на шматлікія рэчы глядзім аднолькава. Усё выдатна!

Цяжка пераацаніць значэнне гэтых уік-эндаў для нашай сям'і. Першы раз прыехалі сюды як праблемная сужэнская пара, а цяпер мы аніматары. Рэкалекцыі выратавалі наш шлюб. Такога роду мерапрыемства вельмі неабходныя.

У кожнай сям'і ў жыцці меў месца мядовы месяц. Дзякуючы ”Сужэнскім Сустрэчам” мы вярнуліся ў той шчаслівы час, калі ва ўсім свеце былі толькі я і яна. Усе непаразуменні, сваркі сталі такімі дробнымі ў параўнанні з нашым каханнем. Дзякуй!

Тут я ўбачыў, на колькі я слабы і адначасова на колькі моцны, калі магу быць з Богам. Мы – сужонкі, якія шукаюць Бога і адначасова адыходзяць ад Яго. Зараз, пасля рэкалекцый, мы зусім інакш глядзім на сябе, на Бога, на Царкву...Шчырая удзячнасць за гэтую вашу справу дапамагчы адшукаць сябе, зазірнуць у душу блізкага чалавека і ўбачыць, што ён вельмі цябе кахае і чакае ад цябе тагож. Што не трэба замоўчваць свае пачуцці, а адкрывацца блізкаму чалавеку, які побач с табою.

За тры дні перажыць і перасэнсаваць усё сваё сужэнскае жыццё, задумацца над тым, як будаваць свае ўзаемаадносіны ў будучым - гэта супер!

Шчырасць аніматараў уразіла вельмі моцна і стала закладам поспеху нашага сужэнскага дыялогу. Нашыя сэрцы становяцца чысцей, таму што абнаўляюцца адносіны. Мы будзем падтрымліваць тое полымя, якое тут запалілі.

З'явілася адчуванне адзінага непадзельнага арганізма - нашага шлюбу. Атрымалі духоўную магутную падтрымку і аздараўленне. Зараз будзе лягчэй…

Па-іншаму стала глядзець на свет, на душы стала лёгка, з'явілася пачуццё ўпэўненасці і жаданне ісці далей…

Лепш пазнаў сябе, больш расчынілася жонка. Адчуваю прыліў энергіі і жаданне быць больш адкрытым на блізкіх. Увогуле, атрымаў больш, чым чакаў.

Адпачыў маральна, пабыў сам-насам з жонкай (што ў жыцці бывае вельмі рэдка),вырашылі шматлікія недамоўленыя праблемы, якія назбіраліся. Зразумеў, што побач са мной цудоўная жанчына!

Перажыла цэлы спектр пачуццяў, прыклады і сведчанні аніматараў былі шчырымі і вельмі пераканаўчымі, з'явілася пачуццё надзеі…

Дзякуй за каханне, якім вы нас адарылі, за надзею, якую вы ў нас усялілі, за веру, якую мы тут здабылі, за нашае абнаўленне, за душэўны спакой, за Божую ласку. Вы нагадалі нам, што свет пачынаецца з нас, з нашага стаўлення да яго, з нашага кахання адзін да аднаго, да сужэнскага кахання.

За гэтыя тры дні я адчула сябе бліжэй да Бога і ў ва мне нарадзілася адчуванне, што я вельмі хутка да яго прыйду і адкрыю Яму сваё сэрца…

Гэтыя сустрэчы нам вельмі былі патрэбныя, шмат назапасілася нявыказанага, атрымалася паладзіць з эмоцыямі і дыялог адбыўся. Муж прыемна здзівіў…

Тут я навучыўся выяўляць свае пачуцці. Спадзяюся, што ўсё тут пачутае прынясе свае плады. Такія рэкалекцыі ўмацоўваюць і падаўжаюць шлюбнае жыццё.

Мы вельмі задаволеныя, што змаглі паудзельнічаць у гэтых сустрэчах. Сур’ёзных такіх праблемаў у нашым сужэнстве няма, але пасля рэкалекцый з’явілася яснае разуменне таго, што можна палепшыць нашыя адносіны. Свядэцтва аніматараў дае надзею, што з дапамогай Бога можна вырашыць любыя праблемы, якімі бы цяжкімі яны не здаваліся. І яшчэ мы па-іншамі убачылі адзін аднаго і гэта цудоўна!

На гэтых рэкалекцыях мы адкрылі многа новага для сябе і аб сабе. Цяпер я ведаю, што мне трэба змяніць у сабе, каб яшчэ больш зблізіцца з маёй другой палавінкай.

Мы прыехалі сюды, знаходзячыся ў глыбокім канфлікце, нават на другі дзень думалі выехаць. Але добра, што засталіся, узварухнулі накопленыя праблемы, недамоўленасці, спакойна ўсё абмеркавалі, навучыліся слухаць адзін аднаго. Выязжаем з надзеяй надалей вырашаць усе канфліктныя сітуацыі пры дапамозе дыялога.

Вельмі парадавала атмасфера бяспекі ( ніхто не пасягаў на маю асабістую прастору і мае страхі развеяліся як дым). Усе анімацыі прапускала праз сябе. Гэта працуе і дае плён. Было цудоўна!

Я зразумеў, што часцей за ўсё вырашаю праблемы іншых, і так мала надаю ўвагі маёй жонцы і гэта трэба мяняць. Такія рэкалекцыі лучаць сям’ю і сужэнства. Атрымаў каласальны эмацыянальны пад’ём. Дзякую!

 

 

Пакінуць паведамленне