
29 сакавіка 2026 года ў Баранавічах у доме Святой Тройцы прайшла сустрэча малой групы. Сустрэчу праводзілі Юлія і Уладзімір Шылко і с. Паўла. Прысутнічалі сужэнскія пары з Баранавіч, а таксама з Менска, што стала ўжо добрай традыцыяй.
Тэма гэтай сустрэчы гучала наступным чынам: «Нашыя патрэбы, пачуцці, каштоўнасці». Аніматары вельмі глыбока раскрылі гэтую тэму, верагодна закрануўшы кожнага ўдзельніка як гаворыцца «за жывое», таму што падчас дзялення ўсе сужэнствы вельмі шчыра дзяліліся сваімі пачуццямі, а як вядома, пачуцці – гэта частка праўды пра нас. Бо калі мы агучваем свае перажыванні, хваляванні, праблемы ў прысутнасці іншых людзей, гэта ўжо шмат чаго варта і з'яўляецца даверам ў адносінах да прысутных.
Смачныя пачастункі і прыемныя зносіны яшчэ больш зацвердзілі ў тым, што нашыя сустрэчы з'яўляюцца вельмі добрым акумулятарам ў сямейным жыцці, можна сказаць - пэўнай падзарадкай.
Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя