Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

30 кастрычніка 2022 года ў 15-00 па адрасе Шаўчэнкі, 6 у г. Баранавічы адбылася сустрэча малой групы Баранавіцкага Цэнтра СВ, якая пачалася з Каронкi да Божай Міласэрнасці ў капліцы Святой Тройцы.. У сустрэчы бралі ўдзел 7 пар. Тэму «Ідалы ў нашым жыцці» падрыхтавалі і правялі аніматары з Івацэвіч Марына і Аляксей Куратнік і сястра Паўла Бабёр з Баранавіч.

Вядучыя падзяліліся тым, як на працягу 14 гадоў сужэнсага жыцця неўсвядомленыя ідалы пагражалі іх сям'і і што яны рабілі і робяць, каб засцерагчыся ад іх. Тэма звязана з першай запаведдзю: "ды не будзе ў цябе іншых багоў перад абліччам Маім". Ідалы ў нашым паўсядзённым жыцці - гэта ўсе нашы шкодныя звычкі, якія нам цяжка пакінуць, але якія абцяжарваюць развіццё любові Бога і бліжняга, пагражаюць адзінству сям'і. Ідаламі могуць стаць праца, машына, хобі, тэлевізар, тэлефон, кампутарныя гульні, азартныя гульні, алкаголь, грамадская праца. Увогуле ўсё, што займае ў нашым жыцці месца Бога і забірае час для Яго і бліжняга. Тэма аказалася надзённай, і таму ўсе ўдзельнікі сустрэчы актыўна дзяліліся сваімі думкамі, пачуццямі на гэтую тэму. А салодкі стол, накрыты сумеснымі намаганнямі, сапраўды стаў "трапезай кахання", дзе панавала па-сапраўднаму сямейная, даверная, вясёлая атмасфера.

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне