Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

30 кастрычніка 2022 года ў 14-00 па адрасе Шаўчэнкі, 6 у г. Баранавічы адбылося пазачарговае паседжанне Праўлення Баранавіцкага Цэнтра. На пасяджэнні прысутнічалі: Марына і Аляксей Куратнік (в.а.Лідэраў), Наталля Цівунчык (казначэй) і члены праўлення: Вячаслаў Цівунчык, Святлана і Аляксандр Квяткоўскія, Юлія і Уладзімір Шылко.

Асноўнымі тэмамі абмеркавання былі:

- дакладнае кіраўніцтва Статутам СВ у працы праўлення і ўсяго Цэнтра і ў гэтым ключы разгляд пытання аб духоўным дарадцы ў епархіяльным цэнтры і малой групе;

- прыцягненне да правядзення ўікэндаў новых аніматараў (як сужэнстваў, так і духоўных асоб);

- фінансавы стан Цэнтра на сённяшні дзень і выпрацоўка стратэгіі на будучыню;

Усе пытанні былі дэталёва прапрацаваны і абмеркаваны. Кожны член праўлення меў магчымасць падзяліцца сваім поглядам на гэтыя тэмы.

Пасяджэнне скончылася малітвай праслаўлення Святой Тройцы.

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне