Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

2 кастрычніка 2022 года у 15-00 па адрасе г. Слонім касцёл Святога Андрэя прайшло пасяджэнне праўлення Баранавіцкага Цэнтра.

На сустрэчы прысутнічалі: выканаўцы абавязкаў Лідараў-Аляксей і Марына Куратнік (Івацэвічы), члены Праўлення: Аляксандр і Святлана Квяткоўскія (Баранавічы), Юлія і Уладзімір Шылко .

Сустрэча пачалася з супольнай малітвы.

Пытанні, разгледжаныя на пасяджэнні:

  1. Падвядзенне вынікаў выканання рашэнняў папярэдняга пасяджэння 1 мая 2022.
  2. Змяненне ў статуце СВ (азнаямленне і карэкціроўка работы).
  3. План работы Цэнтра на паўгоддзе
  4. Сустрэча аніматараў (дата, тэма, аніматары, месца правядзення).
  5. WE ў Баранавічах 25-27 лістапада (аніматары, рэкламная кампанія, фінансы).
  6. Рознае

Вынікі абмеркавання гэтых пытанняў будуць даведзены ўсім аніматарам на працягу 2 тыдняў.

Сустрэча скончылася малітвай " Ойча наш»

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне