Турнус у Тракелях - сэнс і радасць адпачынку.
31 ліпеня – 6 жніўня ў м.Тракелі адбыўся турнус Сужэнскіх Сустрэч, у якім прынялі удзел айцец Сцяпан Цэргель SVD і 6 сем’яў з 14 дзецьмі з розных куточкаў Беларусі: г.Баранавічы, г. Віцебск, г.Мінск, п.Бараўляны Адказнымі былі Аляксандр і Святлана Квяткоўскія.
Сумесны удзел у насычанай духоўнай праграме: штодзеная Святая Імша, малітвы на часаслове, каронка да Божай Міласэрднасці, разважанні над Божым словам, ружанец і Крыжовы шлях у пятніцу, напаўнялі спакоем і набліжалі нас адно да аднаго як у сужэнствах і сем’ях, так і ў супольнасці.
Цеплыя моманты двух тэматычных сустрэч і простых вечаровых гарбат дапамаглі больш паглыбіць нашыя адносіны, быць шчырымі і па-сапраўднаму слухаць і дзяліцца сабою. Такія моманты сапраўды натхняюць, задавальняюць і даюць надзею на працяг адносін з аднадумцамі.
Нягледзячы на даволі кароткі тэрмін адпачынку, дзякуючы добрай арганізаванасці паспелі адчуць шмат радасці ад новых знаемстваў і наведвання цікавых месцаў: фарны касцел, замак і хлебазавод у Лідзе, касцел у Ліпнішках, мячэць і касцел у Іўі, шклозавод у Бярозаўцы, касцел ва Усялюбе, конную школу і стары млын у Дворышчы, вельмі прыгожае возера.
Напружанне ад непаразумення у некаторых момантах змянілася на шчырую радасць і задавальненне ад сумесных танцаў.
Асабліва ўражаны і ўдзячны за тэматычныя сустрэчы з нашымі дзецьмі, што па іх водгуках, надала сэнс і прынесла радасць ад адпачынку.
Воля Чэрнікава.
Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя