Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

1 мая 2022 года ў г.Баранавічы ў доме Святой Тройцы адбылася сустрэча малой групы Баранавіцкага Цэнтра «Сужэнскіх Сустрэч». Асабліва радасна было тое, што ўпершыню за доўгі час мы сустрэліся афлайн. На сустрэчы прысутнічала 7 сужэнскіх пар, і сястра Рыта Халявінская. Вельмі актуальную на сённяшні дзень тэму "Алкаголь" падрыхтавалі Таццяна і Віктар Шастакі, і святар а. Сцяпан Цэргель SVD. На сустрэчы мы дзяліліся пачуццямі, якія адчуваем у сувязі з тым, што ў нас дома ўжываецца ці не ўжываецца алкаголь. А таксама дзяліліся сведчаннем таго, што мы шчаслівыя і радасныя без ужывання алкаголю. Абмаўлялі сітуацыі, у якіх варта абмежаваць ці ўвогуле не падаваць алкаголь. Пасля дзялення кожны з нас зрабіў свае высновы з гэтай сустрэчы, а мне б хацелася заклікаць усіх, для каго гэтая тэма хваравіта - маліцца і прасіць у Бога дапамогі ў барацьбе з залежнасцямі ў нашых сем'ях і ў сем'ях родных і блізкіх нам людзей. Сустрэча атрымалася вельмі цёплай і працягнулася чаяваннем. Выказваем вялікую падзяку ўсім, хто прыехаў на сустрэчу! Было вельмі прыемна ўсіх убачыць і абняць!

Марына Куратнік

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне