Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

З 25 па 27 сакавіка 2022 года ў Доме Святой Тройцы ў Баранавічах прайшоў асноўны WE руху «Сужэнскія Сустрэчы».

Праводзілі ўікэнд аніматары з г. Баранавічы: айцец Сцяпан Цэргель SVD, дэбютавала як аніматар сястра Паўла Бобер, Уладзімір і Юлія Шылко (галоўная пара), Вячаслаў і Наталля Ціўнчык, Віктар і Таццяна Шастак (дэбютанты, кандыдаты ў аніматары).

На рэкалекцыі запісалася 8 пар, прыехала 6 сужэнстваў з розных гарадоў Беларусі: Полацку, Жлобіну, Пружан, Ашмян, Баранавіч.

Удзельнікi былі рознымі па веку і з розным сужэнскiм стажам.

Плён рэкалекцый можна ўбачыць у выказваннях удзельнікаў:

*Я рады, што тут апынуўся. Я даведаўся, што такое падзяка ўнутры. Кожнае, што не здараецца з намі, дрэннае ці добрае, гэта наша выпрабаванне і мы потым падзякуем Пану Богу за такія падзеі.

*Для мяне было прыемна пабываць тут. Прыемная атмасфера. На рэкалекцыях мы другі раз, але на такіх першы. Мы для сябе адкрылі нешта новае, новы фармат адносін. Я ня ведала, што мой муж можа так шмат пісаць. Калі мы чыталі лісты, дык у нас былі і слёзы і радасць. Дзякуючы гэтым лістам, я на мужа паглядзела зусім іншымі вачамі.

* У мяне было жаданне патрапіць на “Сужэнскiя сустрэчы”, але я ўсё адкладала, адкладала і вось я тут. Калі мы з мужам прачыталі нашыя перажыванні, то ўбачылі, што ў нас шмат агульнага, нават аднолькавыя адказы на пастаўленыя пытанні. Для мяне гэта знак таго, што ў нас адзін погляд і разуменне адно аднаго. І гэтыя рэкалекцыі паказалі нам, што мы ідзем у правільным накірунку. І свой дыялог мы будзем будаваць правільна.

* Мне было цяжка стрымлівацца. Слухаць на гэтых рэкалекцыях для мяне гэта было самае цяжкае. Бо нават у дыялогу з жонкай, мы шмат гаворым і нават перабіваем адзін аднаго, у нас няма такога як: маўчаць і не ведаем, што сказаць адзін аднаму. З рэкалекцый хачу вынесці, што трэба больш маўчаць. У мяне было шмат рэклекцый, але гэта нешта новае, я такога фармату рэкалекцый яшчэ не бачыў. Я адчуў прыемныя пачуцці.

* Ёсць перыяд жыцця, калі ты адчуваеш, што ты стаіш на месцы. І вось гэтыя рэкалекцыі, гэта новы фармат, новыя людзі. І з аднаго месца ты ідзеш наперад. Я ведаю, што я развіваюся, бяру для сябе нешта новае. Ты дзелішся сваімі пачуццямі. Увогуле я ў захапленні.

* Гэта яшчэ раз даказала, што мы тут з'явіліся не выпадкова, што мы ў правільным кірунку. Спачатку было такое, што мы думалі: "А трэба цi не трэба сюды ехаць. Накшталт у нас усё добра і як будзе выглядаць тое, што ў нас няма праблем". Але я зразумела, што праз вашыя анімацыі я адчула саму сябе, я плакала. Я рада, што мы сюды патрапілі. Ёсць куды рухацца далей.

* У нас - паўсядзённае жыццё, быт: праца-хата, хата-праца. Пастаянны рытм, кудысьці ўсе мы спяшаемся. І няма часу спыніцца на больш глабальныя праблемы. У напісанні ліста я адчуў, што далёка ўсё не выпадкова. Мне спадабаўся такі фармат. З'яжджаю дадому з прыемнымi пачуццямi.

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне