Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

14 сакавіка 2021г. адбылася онлайн сустрэча аніматараў Баранавіцкага Цэнтра. «Наша служэнне ў Сужэнскіх сустрэчах» - так гучала тэма сустрэчы, якую падрыхтавалі аніматары Святлана і Аляксандр Квяткоўскія і айцец Андрэй Багдановіч. На сустрэчы прысутнічала 11 пар і а. Сцяпан Цергель.

Аніматарства - гэта свайго роду заданне ад Госпада, нават, можна сказаць, Яго прапанова аб супрацоўніцтве - каб мы сваім сведчаннем, сваімі цяжкасцямі і радасцямі, сваім дыялогам дапамаглі сужэнству, якое Гасподзь прывядзе да нас. Мы размаўлялі аб тым, як важна, перш за ўсё, сваю аніматарскую працу рабіць для Яго і праз гэтую працу быць з Ім у кантакце.

Дзяленне ўдзельнікаў сваімі пачуццямі было шчырым і казала пра тое, што ёсць велізарнае жаданне зрабіць у сваім жыцці нешта не толькі для сябе, але і іншага чалавека, а значыць, і для Госпада.

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне