Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

28 лютага 2021 г. адбылася штомесячная онлайн сустрэча Малой групы Баранавіцкага Цэнтра руху «Сужэнскія Сустрэчы» на тэму «Ойчэ наш ...». Уступную частку падрыхтавалі аніматары са Сталовіч Наталля і Валерый Мазуркевіч і айцец Сцяпан Цергель SVD.

У сустрэчы прынялі ўдзел 11 сужэнскіх пар з малых груп Баранавіч і Пінска, а таксама ксёндз Андрэй Рылка і айцец Андрэй Багдановіч з Маладзечна.

Усе прысутныя актыўна ўдзельнічалі ў дзяленні па прапанаванай тэме: аб асабістым ўспрыманні Гасподняй малітвы і пра тое, які верш з яе асабліва блізкі ў цяперашні час. Вельмі пацешыў той факт, што ў большасці пра свае пачуцці, якія выклікаюць словы гэтай малітвы, глыбока і грунтоўна дзяліліся мужчыны. Завяршыўся вечар супольнай малітвай «Ойче наш ...» і ў чарговы раз на душы было светла і радасна ад адчування дачынення да вялікай, дружнай сям'і "Сужэнскіх сустрэч».

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне