Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

31 студзеня 2021 года адбылася чарговая онлайн-сустрэча Малой групы Баранавіцкага Цэнтра Сужэнскіх Сустрэч на тэму «Праца». Уступную частку падрыхтавалі сужонкі з Баранавічаў Наталля і Руслан Высоцкія і айцец Сцяпан Цергель SVD. Гэта быў іх сумесны дэбют на тэматычнай сустрэчы, што ў іх атрымалася вельмі добра.

На сустрэчы прысутнічалі 10 сужэнскіх пар з малых груп Баранавічаў і Пінску, а таксама ксёндз Андрэй Рылька і праваслаўны святар айцец Аляксандр Гук з Гродна.

Дзелячыся сваімі пачуццямі, ўдзельнікі гаварылі аб сваіх задаволеных і незадаволеных патрэбах у працы і пра тое, як праца ўплывае на атмасферу ў доме, у сям'і. Важнай часткай абмеркавання было тое, як праца ўплывае на наша хрысціянства і, наадварот, уплыў маёй веры на працу. Пазнавальным для ўдзельнікаў было дзяленне а. Аляксандра і ксяндза Андрэя з асабістай практыкі святарскай працы. Аказалася, што многія моманты жыцця мы перажываем аднолькава, незалежна ад статусу.

Сустрэча завяршылася супольнай малітвай і благаслаўленнем айца Сцяпана.

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне