Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

21 кастрычніка 2018г. адбылася чарговая тэматычная сустрэча аніматараў Баранавіцкага Цэнтра. «Сувязь з Госпадам праз удзел у «Сужэнскіх сустрэчах» у якасці аніматараў» - так гучала тэма сустрэчы. Для нас, лідараў Цэнтра, гэтая тэма падалася найбольш актуальнай на сённяшні дзень.

На сустрэчы прысутнічала чатыры аніматарскія пары і духоўны кіраўнік а. Конрад. Надвор'е ў гэты дзень было цудоўнае і вядома ж можна было дазволіць сабе правесці гэты дзень на ўлонні прыроды з сям'ёй. Але наша прысутнасць казала пра тое, што мы ў сваім жыцці хочам нешта зрабіць не толькі для сябе, але і іншага чалавека, а значыць і для Госпада. Мы гаварылі пра тое, як важна перш за ўсё сваю аніматарскую працу рабіць для Яго і праз гэтую працу быць з Ім у кантакце. У гэтым выпадку будзе фармавацца надзейны падмурак для працы ў руху і для абшчыны аніматараў у прыватнасці.

Дзяленне аніматараў сваімі пачуццямі было шчырым і закранула шмат актуальных тэм у галіне нашай працы.

Гутарка за гарбатай была добрым завяршэннем нашай сустрэчы, а прыпадняты настрой - сведчаннем добрых адносін паміж намі аніматарамі.

Аляксандр Квяткоўскі

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне