Чарговая серыя Вечароў для закаханых прайшла з 4 красавіка па 30 мая на базе архікатэдральнага касцёла ў Мінску і стала, напэўна, самай шматлюднай. Удзельнічала ажно 12 пар, рознага ўзросту і канфесій, на розных этапах свайго рамантычнага шляху (у тым сэнсе, што некаторыя мелі вызначаную дату шлюбу, а некаторыя пра вяселле яшчэ, можа, і не задумваюцца). Усе ўдзельнікі былі вельмі дысцыплінаваныя, з жаданнем працаваць, весці дыялог. Было бачна, што ім проста прыемна праводзіць час адно з адным. Рамантыка кахання лунала ў паветры.
У цэлым, пасля правядзення гэтых Вечароў засталіся пачуцці захаплення, замілавання, узнёсласці, радасці.
З выказванняў удзельнікаў:
“Вельмі спадабалася тая атмасфера, якая заўсёды панавала на занятках”.
“З’явілася надзея на нешта новае ў адносінах”.
“Больш навучыліся дыялогу, стала прасцей”.
“Цікава пазнаць сябе і каханую”.
“Атрымалася лепш зразумець адно аднаго ў пытаннях веры”.
“Адкрыліся нечаканыя бакі жыцця”.
“Дзякуй за ахвяраваны час. Панавала сяброўская атмасфера. Раней не ведалі, як пачаць размову, а тут дыялог пайшоў”.
“Зразумелі, што нават пра самыя далікатныя пытанні можна казаць шчыра. Гэта быў час адкрыццяў. Сям’я – гэта праца нон-стоп”.
Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя