12 чэрвеня 2016 года ў а.г. Сталовічы адбылося паседжанне Рады Баранавіцкага Цэнтра Сужэнскіх Сустрэч. На сустрэчы прысутнічалі: Лідары - Аляксандр і Святлана Квяткоўскія (Баранавічы), Нам. Лідараў - Аляксей і Марына Куратнік (Івацэвічы), Скарбнік - Валерый Мазуркевіч і Член Рады- Наталля Мазуркевіч (Сталовічы).
Пачалася наша сустрэча з малітвы. Яна наладзіла нас на канструктыўны дыялог і адкрытае дзяленне надзённымі праблемамі. Лідары паведамілі пра стан спраў у малых групах (Баранавічы, Івацэвічы, Івянец і Слонім). Мы абмеркавалі ўсе пытанні, якія тычацца працы Баранавіцкага Цэнтра і склалі план працы на бліжэйшыя 3 месяцы (удзел у паломніцтве Баранавічы - Будслаў , турнус у Латвіі, велапілігрымкі ў Лагішын і Вільнюс). На паседжанні панавала даверлівая атмасфера, на душы было лёгка і радасна ад сустрэчы, ад сяброўскіх адносін. Час праляцеў незаўважна. На заканчэнне нашай сустрэчы мы ўзнеслі Богу малітву удзячнасці.
Марына Куратнік
Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя