Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

10 мая 2015г.  ўдзельнікі руху "Сужэнскія Сустрэчы" наведалі Свята-Елісеяўскі Лаўрышаўскі мужчынскі манастыр, адзін з найстаражытных у Беларусі. Заснаваны ў 1225 годзе ён у сваёй шматвяковай гісторыі шмат разоў руйнаваўся, але таксама і адраджаўся. Размешчаны ў ізлучыне на правым беразе ракі Нёман, гэты асаблівы благадатны куток сапраўды настрайвае на спакойнае і адасобленае жыццё з Богам.

Наваградскі край славіцца сваёй багатай гісторыяй і мы не маглі не зазірнуць у в.Варонча, дзе знаходзіцца касцёл Святой Ганны,а таксама адно з самых цікавых местачковых могілкаў Беларусі. Гледзячы на парослыя мохам магільныя пліты, нехаця задумваешся пра тленнасць нашага існавання. Ну а цудоўным фіналам нашага маленькага вандравання стаў прыпынак на возеры Свіцязь. Прыемная кампанія, смачная ежа, вясёлыя песні, што можа быць лепш нядзельным вечарам. Мы ў чарговы раз дзякуем Бога за магчымасць разам атрымліваць асалоду ад зямлі, якую Ён для нас стварыў.

                                                    Анжэла Раманчына

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне