Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

26 красавіка 2015 г. у прыходзе Святога Апостала Андрэя г. Слоніма адбылася чарговая паслярэкалекцыйная сустрэча сем'яў руху " Сужэнскія Сустрэчы" на тэму "Ўскосны і прамы выраз пачуццяў", якую падрыхтавалі  аніматары Міхась і Таццяна Сегень і а. Анатоль. На сустрэчы прысутнічалі 2 пары з Івацэвіч і 3 пары са Слоніма.

Аніматары выдатна раскрылі тэму. Нягледзячы на тое, што яна вельмі складаная, вядучым атрымалася зрабіць яе па-вясноваму лёгкай і зразумелай. На сустрэчы мы ўбачылі, як цяжка кіраваць сваімі пачуццямі і выяўляць іх прама, не выкарыстоўваючы  крытыкі, адзнак, абвінавачванняў і папрокаў. Аднак неабходна навучыцца правільна  выяўляць  свае пачуцці для ўзрастання нашага кахання і большага паразумення. Дыялог паміж сужонкамі і так не просты, так навошта яго ўскладняць, лепей паспрабуем пачуць адзін аднаго.

Хацелася б выказаць падзяку за цёплы прыём і сказаць, што нам было вельмі прыемна правесці гэты вечар у такім асяроддзі. А таксама сказаць дзякуй Богу за тое, што Ён пасылае нам на жыццёвым шляху такіх цудоўных людзей.

Пасля дыялогу мы пілі чай з рознымі прысмакамі  і падзяляліся адзін з адным пачуццямі на расчыненую аніматарамі тэму, а пануючая атмасфера толькі спрыяла гэтаму.

                                      Марына Куратнік

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне