Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

 1 лютага 2015 г. у прыходзе Св. Апостала Андрэя г. Слоніма адбылася першая парэкалекцыйная сустрэча сем'яў, раней прымаўшых удзел у асноўных рэкалекцыях па праграме " Сужэнскіх Сустрэч" у г. Баранавічы. На сустрэчы прысутнічалі тры сужэнскія пары са Слоніма, а ў якасці аніматараў -  Святлана і Аляксандр Квяткоўскія і а. Анатоль. Перажываем пачуццё задавальнення, што такая сустрэча адбылася і пачуццё падзякі Богу, што натхніў усіх удзельнікаў адкрыць свае сэрцы на прапанову прадоўжыць дыялог як паміж сабой, так і з Ім. Для нас са Святланай гэта сустрэча з'явілася адказам Пана Бога на нашу просьбу да Яго аб існаванні малой парэкалекцыйнай групы ў Слоніме, працу якой мы спрабавалі арганізаваць у плыні 4 гадоў.

Добрым пачаткам з'явіўся наш сумесны ўдзел у прыхадской Імшы. Сустрэча адбылася на плябаніі, за што асабліва ўдзячныя пробашчу прыхода а. Віталю. Запаленая свечка з эмблемай "Сужэнскіх Сустрэч" нагадвала нам, што мы не адны. Затым былі разгледжаны дзве тэмы: "Што ўікэнд змяніў у нашым жыцці" і "Пагаворым пра пачуцці". Удзельнікі змаглі аднавіць у сабе атмасферу ўікэнда і правесці пісьмовы сужэнскі дыялог, які, як аказалася, вельмі цяжка захаваць у паўсядзённым жыцці. Пры дзяленні сваімі пачуццямі за чаем, удзельнікі казалі пра запатрабаванне такога дыялогу ў іх жыцці, пра добрыя вынікі асноўных рэкалекцый і жаданне ўдзельнічаць у малой групе. Пацверджаннем перажыванняў удзельнікаў з'явілася дзяленне сваімі пачуццямі а. Анатоля са сваёй асабістай практыкі як святара. Аказалася, што шматлікія моманты ў жыцці мы перажываем аднолькава, незалежна ад статуса і дыялог па яго правілах можа нам добра дапамагаць у цяжкіх сітуацыях.

У канцы сустрэчы мы абмеркавалі планы працы на будучыню, а сумесная малітва падзякі Богу і цёплая атмасфера паміж намі надалі ўпэўненасці, што "Сужэнскія Сустрэчы" ў Слоніме маюць усе ўмовы для плённага развіцця.

                            Аляксандр і Святлана Квяткоўскія.

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне