Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

    

 25 студзеня 2015 года ў Віцебску ў парафіі Cв. Барбары адбылася першая сустрэча сем ‘яў пасля рэкалекцый руху "Сужэнскія Сустрэчы" -уікэнда , які адбыўся ў Оршы на пачатку снежня 2014 года і стаў сапраўдным адкрыццем новага шляха, па якім можа ісці развіцце адносін паміж сужонкамі.

 Тое, што ў нашым жыцці мы патрабуем паразумення, падтрымкі ,любові гэта вядома амаль усім, вось толькі невядома дзе, якімі шляхамі іх шукаць. На шмат пытанняў , якія нам задае жыцце можна знайсц адказ праз гэтыя сустрэчы. Было цікава пачуць, што рыхтуецца праграмма сумеснага дыялога паміж бацькамі і дзецьмі, якая у скорым часе будзе прапанавана заснавальнікамі гэтага руха ў Польшчы – відавочна час раскладае свае дамінанты.
 У гэтай паслярэкалекцыйнай сустрэчы прымалі удзел усе пяць сем’яў , якія былі удзельнікамі ўікэнду у Оршы. Вялікі дзякуй хочацца сказаць аніматарам Аляксандру і Святлане Квяткоўскім (Баранавічы) і а. Браніславу з манаскага ордэна Дамініканаў,які зноў быў духоўнай падтрымкай. 
Уся цяплыня папярэдняга гэтай сустрэчы ўікэнда засталася з удзельнікамі, шчырая, дабразычлівая атмасфера спрыяла таму, што сужонкі былі адкрыты на спазнанне адзін аднаго. Было апрабавана дзяленне ўласным вопытам у межах абмяркаванай тэмы, якая не была простай.
 Не ўсе тое, што перажываеш на працягу гэтых сустрэч легка і светла – неабходна адкрываць і тыя, можа цемныя ,можа патаенныя куткі сваей душы, сваіх адносін, якія дагэтуль замаўчвалі, без якіх абыходзіліся ,але цяжар якіх адчувалі. Пасля адкрыцця сябе самога, свайго сужонка, сваіх памылак паводле правілаў дыялога гэты цяжар знікаў і было адчуванне надзеі. Новым было і тое, што пад час гэтай сустрэчы адбыўся ня толькі працяг сумеснага дыялога, але і быў заложаны падмурак самастойнай працы гэтага кола сем’яў.Час пакажа , наколькі зерне, пасеянае рухам "Сужэнскія Сустрэчы" у Оршы прарасце у Віцебску праз гэтыя сужэнствы – у наступным месяцы чакаецца другая сутрэча ,якая, дасць Бог, будзе мець працяг.
              Ірына Крукава (г. Віцебск)
 
Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне