Сардэчна запрашаем кожную сужэнскую пару, якая імкнецца да развіцця сумеснага жыцця і паўнаты сямейнага шчасця на рэкалекцыі, якія адбудуцца:
31 сакавіка - 2 красавіка 2023 г. у г. Баранавічы, вул. Шаўчэнкі, 6 (Дом Святой Тройцы)
24 - 26 лістапада 2023г у г. Баранавiчы, вул. Шаўчэнкі, 6 (Дом Святой Тройцы)
Удзельнiкамi рэкалекцый могуць быць усе жадаючыя сужэнствы, не гледзячы на канфесiйную прыналежнасць i наяўнасць шлюба ў царкоўных установах, узрост і стаж шлюбнага жыцця.
Запісацца на рэкалекцыі можна па тэлефонах:
Аляксей і Марына
+375 29 729 46 35 (МТС)
Аляксандр і Святлана
+375 29 644 26 05 (А1)
«Сужэнскія сустрэчы» - рух у Касцёле, які арганізоўвае рэкалекцыі для сужэнцаў. Мэтай гэтых рэкалекцый з’яўляецца паглыбленне і аднаўленне сужэнскай еднасці і любові. Падчас сустрэч кожная сужэнская пара можа перажыць свежасць узаемных пачуццяў, паглыбіць сваё каханне альбо адкрыць яго нанова, аднавіць адчуванне сутнасці таямніцы шлюбу. Мужу і жонцы прапаноўваецца дыялог, які вядзецца толькі паміж імі і дапамагае лепшаму ўзаемапаразуменню, дапамагае радавацца сужэнскаму жыццю, нанова адкрываць яго прыгажосць. Паводле досвіду, на рэкалекцыі могуць прыязджаць і сужэнцы, якія перажываюць сур’ёзныя канфлікты. Наогул, запрашаецца кожная сужэнская пара, якая намерваецца развіваць сваё супольнае жыццё.