Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

 Мэтай  рэкалекцый для сужэнцау з‘яўляецца паглыбленне i аднаўленне сужэнскай еднасцi i любовi. Падчас сустрэч кожная сужэнская пара можа перажыць свежасць узаемных пачуццяў, паглыбiць сваё каханне альбо адкрыць яго нанова, аднавiць адчуванне сутнасцi таямнiцы шлюбу. Мужу i жонцы прапаноўваецца дыялог, якi вядзецца толькi памiж iмi i дапамагае лепшаму ўзаемапаразуменню, дапамагае радавацца сужэнскаму жыццю, нанова адкрываць яго прыгажосць. Паводле досвiду, на рэкалекцыi могуць прыязджаць i сужэнцы, якiя перажываюць сур’ёзныя канфлiкты. Наогул, запрашаецца кожная сужэнская пара, якая намерваецца развiваць сваё супольнае жыццё.

Рэкалекцыi распачынаюцца ў пятнiцу а 19-й гадзiне, а завяршаюцца ў нядзелю каля 15 00. Iх праводзяць падрыхтаваныя сужэнскiя пары i святар. Рэкалекцыi арганiзаваныя ў рэкалекцыйных дамах альбо ў iншых памяшканнях з дастатковай колькасцю пакоеў для ўдзельнiкаў (10-15 сужэнскiх пар). Падчас рэкалекцый кожная сужэнская пара павiнна мець асобны пакой.

Дзейнасць руху скiраваная на дасягненне паўнаты хрысцiянскага жыцця i дасканаласцi кахання. Яна спрыяе здзяйсненню паклiкання кожнага чалавека да святасцi праз таямнiцу шлюбу i сям’ю.

Асноўным у працы руху з’яўляецца прапанова сужэнскiм парам жыць праз дыялог. Iстотнае значэнне маюць i «прынцыпы дыялога», а менавiта: болей слухаць, чым гаварыць, разумець, а не ацэньваць, дзялiцца, а не дыскусаваць, а самае галоўнае – прабачаць. Гэтыя прынцыпы палягаюць у аснове ўсіх формаў працы руху. Яны тычацца адносiн у шлюбе i сям’i, у асяродку супольнасцi арганiзатараў i ўдзельнiкаў, а таксама пры ўзаемаадносiнах з iншымi людзьмi. Асаблiвым чынам яны тычацца малiтвы, усведамленню рэальнасцi i прыняцця штодзенных рашэнняў, а таксама жыцця перад Богам. 

 Удзельнiкамi рэкалекцый могуць быць усе жадаючыя сужэнствы, не гледзячы на канфесiйную прыналежнасць i наяўнасць шлюба  ў царкоўных установах. 

Сужэнствы, перажыўшыя рэкалекцыi i пажадаўшыя i далей паглыбляць свой дыялог, кожны месяц збiраюцца на спецыяльна арганiзаваныя заняткi.

Першаасновай працы з’яўляюцца Эвангелле i навучанне Касцела i маюць вiдавочны экуменiчны падыход. 

 

Пакінуць паведамленне