Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

 

 17-18 студзеня 2015г. у Баранавічах у доме Святой Тройцы прайшлі паглыбленыя рэкалекцыі для аніматараў руху  "Сужэнскія  Сустрэчы"  пад  дэвізам "Добрая вестка пра дыялог". Ва ўікэндзе ўдзельнічала  8 пар з Баранавіч, Сталовіч, Івацэвіч , а таксама духаўнік баранавіцкага Цэнтра а. Конрад і  капуцын са Слоніма а. Анатоль.

Тэмы, падабраныя да ўікэнда былі накіраваны на развіццё духоўнасці, паляпшэнне якасці дыялогу не толькі паміж мужам і жонкай, але і ў абшчыне аніматараў, таксама з Богам і з іншымі людзьмі.  Правядзенне такіх уікэндаў мае сэнс, гэта даказваюць сведчанні ўдзельнікаў:

- Для мяне гэтыя рэкалекцыі былі лёгкімі. Мы ўзбагацілі не толькі сужэнскія адносіны, але яшчэ і духоўнае жыццё.

- Упершыню, як аніматар я не адчувала  пачуццё страху. Была спакойная і разняволеная атмасфера, якая спрыяе адкрытаму дыялогу з самім сабой, Богам і мужам.

-Для мяне гэта сустрэча - выдатная магчымасць схавацца ад мірскай мітусні і сысці ў свой духоўны свет.

-Сужэнскія сустрэчы дапамагаюць мне ўбачыць у мужу больш добрага, чым дрэннага.

Мы  перажылі ўікэнд  вельмі  спакойна. Атмасфера была вельмі прыязная. Відавочная  прысутнасць Духа Святога была  ва  ўсіх  анімацыях  і  развагах. Божа,  дзякуй, што Ты быў  побач ,падтрымліваў і дапамагаў усім нам.

Паглыбленыя рэкалекцыі маюць велізарны плюс, як  для аніматараў, так і для тых пар, якія ў будучыні бачаць сябе ў гэтым служэнні. Гэтыя духоўныя практыкаванні спрыялі больш поўнай сувязі з Богам, дыялогу з самім сабой і мужам і больш поўнаму разуменню харызмата і місіі "Сужэнскіх Сустрэч".

                             Аляксей і Марына Куратнік

 

 

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне