Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

 

28 снежня ў доме Святой Тройцы адбылася оплатковая сустрэча. На сустрэчу з'ехаліся сем'і з дзвюх дыяцэзій: Пінскай і Гродзенскай. Сустрэча пачалася Святой Імшой, якую ўзначаліў ксёндз Павел. Пасля службы сем'і ламалі аплаткі і выказвалі адзін аднаму пажаданні на насталы Літургічны год. Гэты вечар, несумнеўна, быў напоўнены каханнем  народжанага ў кожным сэрцы Ісуса Хрыста. У вельмі цёплым і сяброўскім становішчы ўсе сем'і  падзяліліся падзеямі адбытымі ў іх за гэты год, а таксама напрыканцы прайшла традыцыйная біблейская латарэя. На працягу ўсёй сустрэчы гучалі калядныя песні, услаўляючыя народжанага Ісуса, і гэта яшчэ больш спрыяла атмасферы свята ў кожнай душы.

                                             Марына і Аляксей Куратнік  

 

 

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне