Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

 

 Дарагія аніматары "Сужэнскіх Сустрэч" ва ўсім свеце !

Сардэчна вітаем кожнага з вас. Высока шануем і глыбока паважаем унёсак усіх вас у якасці аніматараў аб'яднання "Сужэнскія Сустрэчы". Дзякуем за ваш давер нам і жаданне супрацоўнічаць на працягу наступных чатырох гадоў, каб сумеснымі высілкамі і з літасцю Божай мы ўсе разам маглі працягваць "распраўляць крылы", як таго жадае Нябесны Айцец праз "Сужэнскія Сустрэчы" ва ўсім свеце.

12 лістапада 2014 года нас зацвердзіла Папская Рада па справах свецкіх і блаславіла нас на далейшую дзейнасць. Усведамляем і глыбока шануем унёсак Ірэны і Ежы Гжыбоўскіх на працягу ўсяго іх жыцця ў развіццё аб'яднання "Сужэнскія Сустрэчы", што для нас як абраных Лідараў з'яўляецца дадатковай адказнасцю перад усім Аб'яднаннем, кожным аніматарам, харызмай і агульнай місіяй "Сужэнскіх Сустрэч".

З 12 па 14 снежня 2014 года члены Рады ўпершыню сустракаліся ў новым складзе. На гэтай сустрэчы мы азнаёміліся з абавязкамі, абрысавалі мэты і задачы на дабрабыт ўсяго аб'яднання. Просім Бога дапамагчы нам усім у іх ажыццяўленні! Адчуваем вялікую апору і падтрымку з боку астатніх членаў кіравання, каб працягваць пачаты шлях. Асоба просім вас усіх заставацца вернымі духоўнасці, харызме і справе Асацыяцыі, знаходзіцца з намі ў малітве, маліцца пра тое, каб усе бачныя і нябачныя плады служэння былі аддадзены Провіду Гасподняму і ўсё гэта было ў славу Божую.

Сардэчна абдымаем кожнага з вас і жадаем вашым сем'ям напоўненага светам каляднага паста - Адвэнта і вельмі прыгожага свята Божага Нараджэння!

З любоўю, Дайна і Улдзіс Журыла

                                                                            Рыга, 15.12. 2014

 

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне