Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

 7 снежня ў Баранавічах адбылася чарговая штомесячная сустрэча руху "СужэнскіяСустрэчы". У ёй прынялі ўдзел дзевяць сямейных пар з розных месцаў нашай радзімы. Вечар пачаўся са Святой Імшы.

У ролі аніматараў з тэмай "Адпачынак і вольны час" дэбютавала пара з Русіно: Раманчыны Валерый і Анжэла, яны вельмі цікава і шырока расчынілі тэму. На першы погляд даволі "лёгкая тэма" ў сваім успрыманні, аднак ва ўсіх сем'яў яна адгукаецца па-рознаму. Ва ўсіх была магчымасць падзяліцца сваімі думкамі, пачуццямі падчас салодкага стала, панавала вельмі дружная, вясёлая атмасфера, асабліва калі ўлічыць бясконцае "ціўканне" дзяцей якія знаходзіліся побач. Завяршыўся вечар сумеснай малітвай. У чарговы раз было ўнутранае адчуванне вялікай, дружнай сям'і.
                                Наталля Мазуркевіч
Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне