Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

«Звязда» ( штодзённая грамадска-палітычная беларускамоўная газета Беларусі) №132 ад 17.07.2014г

Хачу моцную сям’ю. Хай мяне навучаць.
Тра­пят­кое па­чуц­цё, пя­шчот­ныя ма­тыль­кі, да­лі­кат­ныя кве­тач­кі і ду­шэў­ная цеп­лы­ня — усё гэ­та ні­бы­та ад­чу­ва­ец­ца ў ат­мас­фе­ры «Ве­ча­роў для за­ка­ха­ных». Ад­нак іх на­вед­ван­не не заў­сё­ды за­вяр­ша­ец­ца вян­цом — ня­рэд­ка па­ры пры­ма­юць ра­шэн­не рас­стац­ца. І гэ­ты вы­нік ста­ноў­чы, лі­чаць ар­га­ні­за­та­ры пра­ек­та, лі­да­ры Між­на­род­най аса­цы­я­цыі вер­ні­каў «Су­жэн­скія су­стрэ­чы» ў Бе­ла­ру­сі Па­вел і Але­на КУЗЬ­МІЦ­КІЯ.
 
-- Павел, раскажыце, як узнікла ідэя Вечароў?
—Ад­ра­зу па­пя­рэ­джу — гэ­тыя су­стрэ­чы не для тых, хто шу­кае ся­бе па­ру. Яны для тых, хто ўжо су­стра­ка­ец­ца, ці для тых, хто ўжо ду­мае аб шлю­бе.
Ве­ча­ры ар­га­ні­за­ва­ны Між­на­род­най аса­цы­я­цы­яй «Су­жэн­скія су­стрэ­чы», якая раз­ві­ва­ла­ся спа­чат­ку пад кры­ла­мі ка­та­ліц­кай Царк­вы і бы­ла рас­паў­сю­джа­на ў кра­і­нах Ус­ход­няй Еў­ро­пы. Пяць га­доў та­му да на­ша­га ру­ху да­лу­чы­ла­ся пра­ва­слаў­ная Царк­ва. Але пра­цу­ем мы не толь­кі для ве­ру­ю­чых.
Аса­цы­я­цыя ста­віць пе­рад са­бой за­да­чу ўзмац­нен­ня су­жэн­скіх су­вя­зяў. Яшчэ трыц­цаць сем га­доў та­му ў гэ­тым уз­нік­ла не­аб­ход­насць: сем’і па­ча­лі час­цей рас­пад­ацца.
Сён­ня «Ве­ча­ры» ста­лі на­ту­раль­най па­трэб­нас­цю. Пас­ля іх на­вед­ван­ня ў шлюб ус­ту­па­юць больш пад­рых­та­ва­ныя па­ры. Гэ­та ні­бы­та май­стар-клас жыц­ця не по­бач, а ра­зам.
—Але ма­ла­дыя лю­дзі ця­пер не ба­яц­ца жыць ра­зам: спра­бу­юць, не атрым­лі­ва­ец­ца — ра­зы­хо­дзяц­ца…
—Гэ­та так, але ў тым на­са­мрэч і праб­ле­ма. У ма­ла­дых лю­дзей ёсць страх пе­рад шлю­бам. Ад­туль і так зва­ныя «проб­ныя шлю­бы», ін­шы­мі сло­ва­мі — гра­ма­дзян­скі шлюб, ці сва­бод­ныя са­ю­зы без пры­няц­ця ад­каз­нас­ці за бу­ду­чы­ню. Гэ­тая з’я­ва ў мно­гім вы­ні­кае з аса­біс­та­га стра­ху ў сэр­цы ма­ла­дых пе­рад дум­кай, што ў іх не атры­ма­ец­ца ства­рыць моц­ную сям’ю. Гэ­ты страх па­ра­джае з’я­ву — быць прос­та по­бач, каб пры з’яў­лен­ні цяж­кас­цяў бы­ла маг­чы­масць ра­зы­сці­ся. Так зда­ра­ец­ца та­му, што мо­ладзь не ба­чыць ва­кол ся­бе пры­кла­даў устой­лі­вых зно­сін і са­праўд­на­га ка­хан­ня ў сва­іх баць­коў ці ў ін­шых сва­я­коў. Ба­чаць не­шчас­лі­выя сем’і ці сем’і, якія рас­па­лі­ся. Та­кія пры­кла­ды ні­бы­та па­ра­лі­зу­юць ма­ла­дых пе­рад зно­сі­на­мі, плюс да гэ­та­га не­ра­зу­мен­не зна­чэн­ня шлю­бу. На­шы «Ве­ча­ры» — гэ­та маг­чы­масць для ма­ла­дых аку­нуц­ца ў ася­род­дзе, дзе ка­хан­не і лю­боў непадзельныя. Та­кія су­стрэ­чы вя­дуць па­ры, якія ра­зам жы­вуць і со­рак, і двац­цаць, і сем га­доў — роз­на­га ста­жу ў шлю­бе. І ма­ла­дыя на свае во­чы ба­чаць, што ка­лі раз­ві­ваць ад­но­сі­ны са сва­ёй «па­ла­він­кай», то ра­зам мож­на пе­ра­адо­лець лю­быя жыц­цё­выя цяж­кас­ці.
—Хто звы­чай­на на­вед­вае «Ве­ча­ры для за­ка­ха­ных»?
—Ра­ней да нас пры­хо­дзі­лі ма­ла­дыя вер­ні­кі, якія ак­тыў­на ўдзель­ні­ча­лі ў жыц­ці Царк­вы. Сён­ня гэ­та час­цей за ўсё сту­дэн­ты, якія ці­ка­вяц­ца раз­на­стай­ны­мі рэ­ча­мі ў жыц­ці, ад­кры­ты да но­вых ве­даў, ду­мак і по­гля­даў, якія пра­ці­вяц­ца стэ­рэа­ты­пам. Пра «Ве­ча­ры» сту­дэн­ты рас­каз­ва­юць адзін ад­на­му і са­мі нас рэ­кла­му­юць у сту­дэнц­кай бра­ціі. Да та­го ж на­шы аб’­явы мож­на знай­сці на ка­та­ліц­кіх сай­тах.
—У якім фар­ма­це пра­хо­дзяць гэ­тыя су­стрэ­чы?
—Ад­ра­зу на пер­шым за­ня­тку пас­ля зна­ём­ства мы рас­каз­ва­ем чым бу­дзем зай­мац­ца на пра­ця­гу двух ме­ся­цаў. Мы рас­пра­ца­ва­лі ка­ля двац­ца­ці тэм для аб­мер­ка­ван­ня. Яны да­па­ма­га­юць перш за ўсё спаз­наць ся­бе і парт­нё­ра. Тэ­мы так­са­ма ты­чац­ца ад­но­сін муж­чы­ны і жан­чы­ны, ад­но­сін з бліз­кі­мі. Яны час­та звя­за­ны з бу­ду­чым, на­прык­лад, з пры­няц­цем дзя­цей, пры­вы­чак, ве­ры, асаб­лі­вас­цяў. Мы, ані­ма­та­ры-вя­ду­чыя, толь­кі ілюст­ру­ем, як пры­ма­лі тую ці ін­шую сі­ту­а­цыю. Не­ка­то­рыя з ма­ла­дых, гле­дзя­чы на нас і на на­шы гіс­то­рыі, вы­ра­ша­юць, што яны так ні­ко­лі не бу­дуць жыць, што ў іх бу­дзе інакш, блі­жэй да ідэа­лу. Ін­шыя лі­чаць, на­ад­ва­рот, што для іх наш прык­лад за­над­та ідэа­льны і яны так ні­ко­лі не змо­гуць жыць. Мы ні­ко­лі не дэ­ман­стру­ем ідэа­льную кар­цін­ку, а па­каз­ва­ем ад­но­сі­ны та­кі­мі, якія яны ёсць: цяж­кас­ці, якія пе­ра­жы­ва­ем, і ра­дас­ці, якія атрым­лі­ва­ем. Каб мо­ладзь, раз­маў­ля­ю­чы на пэў­ныя тэ­мы, ба­чы­ла роз­ныя шля­хі вы­ра­шэн­ня і ву­чы­ла­ся са­ма зна­хо­дзіць іх.
Ве­чар доў­жыц­ца дзве-тры га­дзі­ны з ка­ва-паў­за­мі, а по­тым за­ка­ха­ныя яшчэ атрым­лі­ва­юць за­дан­ні. З пад­рых­тоў­кай хат­ня­га за­дан­ня ў ма­ла­дых праб­лем не іс­нуе, бо на аб­мер­ка­ван­не тэм да­ец­ца ты­дзень.
—Якая тэ­ма больш вы­клі­кае ці­ка­васць у за­ка­ха­ных?
—Тэ­ма, якая вы­клі­кае і ці­ка­васць, і спрэч­кі — дзе­ці. Коль­кі і ка­лі за­во­дзіць, а по­тым пы­тан­ні пры­няц­ця і вы­ха­ван­ня дзя­цей. На­прык­лад, рас­каз­ва­ем, як з па­доб­ных сі­ту­а­цый зна­хо­дзі­лі вый­сце мы з жон­кай. Да­рэ­чы, у нас шас­цё­ра дзя­цей. Ха­ця, ка­лі б нам да шлю­бу ска­за­лі, што ў нас бу­дзе іх столь­кі, то, ска­жу вам ад­кры­та, я па­кру­ціў бы паль­цам ля скро­ні. І праў­да, ёсць та­кі стэ­рэа­тып, што шмат­дзет­ныя сем’і — гэ­та та­кія лю­дзі ра­шу­чыя, якія з са­ма­га па­чат­ку ве­да­юць, ча­го хо­чуць. Маг­чы­ма, яны ма­юць яшчэ воб­раз та­кіх вар’­я­таў, якія яў­на не бы­лі пры­кла­дам ні для мя­не, ні для ма­ёй жон­кі. На «Ве­ча­рах» мы рас­каз­ва­ем, як усё ж пры­ня­лі та­кую коль­касць, аб стра­хах, якія пе­ра­жы­лі ў гэ­тай су­вя­зі, як бун­та­ва­лі, ка­лі да­вед­ва­лі­ся аб кож­най на­ступ­най ця­жар­нас­ці, аб дум­ках пра аборт. Як ба­я­лі­ся, што мы не спра­вім­ся, не асмель­ва­лі­ся ска­заць пра но­вую ця­жар­насць баць­кам, па­са­ва­лі пе­рад фі­нан­са­вы­мі і бы­та­вы­мі цяж­кас­ця­мі. Але з дру­го­га бо­ку, па­каз­ва­ем ра­дасць, якую ад­чу­ва­ем, ка­лі ў до­ме з’яў­ля­ец­ца не­маў­ля, ад свай­го ста­но­ві­шча, ад той пад­трым­кі і лю­бо­ві, якую ад­чу­ва­ем ад сва­іх дзя­цей. Мы не пра­па­ган­ду­ем шмат­дзет­насць, прос­та рас­каз­ва­ем, як спраў­ля­ем­ся з тым, што ў нас так атры­ма­ла­ся. Ве­даю, што рас­па­да­юц­ца сем’і, дзе і чац­вё­ра, і пя­цё­ра дзя­цей. Дзе­ці — не спо­саб «скле­іць» ад­но­сі­ны. Для гэ­та­га ёсць зу­сім ін­шы шлях. Мы га­во­рым, што ў на­шай сям’і шмат­дзет­насць — гэ­та ад­каз на на­ша ка­хан­не ад­но да ад­на­го.
—А як жа са­мы рас­паў­сю­джа­ны страх ма­тэ­ры­яль­ных праб­лем? Тое, што мож­на да­зво­ліць сабе з дву­ма дзець­мі, цяж­ка да­зво­ліць з тры­ма і гэ­так да­лей. Як вы пра­па­ну­е­це зма­гац­ца з гэ­тым?
—А мы ні­чо­га не пра­па­ну­ем. Мы рас­каз­ва­ем, як з гэ­тым спраў­ля­лі­ся. Та­кі страх спа­да­рож­ні­чаў і спа­да­рож­ні­чае нам заў­сё­ды. І з пер­шым, і з дру­гім і з трэ­цім…
Нам заў­сё­ды зда­ва­ла­ся, што з’яў­лен­не кож­на­га на­ступ­на­га дзі­ця­ці ад­кі­не нас за свое­асаб­лі­вую мя­жу. Але гэ­та ака­за­ла­ся праў­дай не ў фі­нан­са­вым сэн­се, а ў раз­мер­ка­ван­ні ўва­гі дзе­цям. Мы заў­сё­ды ад­чу­ва­ем жаль і ві­ну пе­рад сва­і­мі дзець­мі за тое, што не ў ста­не на­даць кож­на­му ўва­гі столь­кі, коль­кі бы­ло б ува­гі ад­на­му дзі­ця­ці. Ма­лыя так хут­ка рас­туць, што я не па­спя­ваю за­ўва­жаць час іх ста­лен­ня, спа­да­рож­ні­чаць з імі ў гэ­тым ча­се. Але я пры­маю гэ­тую сі­ту­а­цыю і раб­лю ўсё, што ў ма­іх сі­лах. Дру­гая праб­ле­ма, з якой мы су­тык­ну­лі­ся, — асу­джэн­не шмат­дзет­нас­ці ася­род­дзем і бліз­кі­мі. Ка­лі ў нас бы­ло ад­но дзі­ця, мы ні­чо­га не ра­зу­ме­лі. Ка­лі два — нам па­да­ло­ся, што мы са­праўд­ная сям’я. Ка­лі з’я­ві­ла­ся трэ­цяе, то ад­чу­лі ся­бе свя­ціль­няй, быц­цам бы мы — ідэа­льная сям’я. І, га­лоў­нае, пра гэ­та нам га­ва­ры­лі ўсе на­во­кал: маў­ляў, ма­лай­цы, у та­кі час асме­ліц­ца на­ра­дзіць тра­іх. Ад­нак з на­ра­джэн­нем чац­вёр­та­га ўсё змя­ні­ла­ся: нам ужо ні­хто не га­ва­рыў, што мы ма­лай­цы, у леп­шым вы­пад­ку маў­ча­лі. У ін­шых — ад­кры­та ка­за­лі, што гэ­та без­ад­каз­на і не­нар­маль­на… Для нас цяж­ка бы­ло пры­няць рэ­ак­цыю баць­коў. І больш за ўсё да­ста­ла­ся ма­ёй жон­цы. Не­маг­чы­ма за­хоў­ваць спа­кой, ка­лі са­мыя бліз­кія лю­дзі пы­та­лі­ся, на­вош­та нам яшчэ ад­но дзі­ця. Страх і ня­ўпэў­не­насць і так жы­вуць у сэр­цы жан­чы­ны, а тут яшчэ асу­джэн­не ася­род­дзя і бліз­кіх лю­дзей… Гэ­та пе­ра­рас­та­ла ў праб­ле­му ўсёй сям’і. Але мы ўсё пе­ра­адо­ле­лі, та­му што ка­ха­ем ад­но ад­на­го.
—Вы га­ва­ры­лі, што на «Ве­ча­рах» мож­на да­ве­дац­ца аб сут­нас­ці шлю­бу. У чым жа яна?
—Для мя­не аса­біс­та — гэ­та ві­да­воч­нае «пе­ра­вяз­ван­не» лю­дзей па­між са­бой на ўсё жыц­цё. Сім­ва­ліч­на гэ­та ро­біц­ца яшчэ на вян­чан­ні, ка­лі свя­тар у пра­ва­слаў­най ці ка­та­ліц­кай царк­ве пад­час Та­ін­ства пе­ра­вяз­вае ру­кі ма­ла­дым і яны пра­маў­ля­юць абя­цан­ні. Тут мне ба­чац­ца два ба­кі. Адзін — гэ­та не­маг­чы­масць раз­вес­ці­ся (гэ­та спро­шча­нае ра­зу­мен­не шлю­бу, якое мне вель­мі не па­да­ба­ец­ца). І ін­шы, больш дас­ка­на­лы, — жа­дан­не два­іх быць ра­зам, жа­дан­не асаб­лі­вай бліз­ка­сці, якая па­чы­на­ец­ца пад­час Та­ін­ства і раз­ві­ва­ец­ца ўсё жыц­цё. Ад­нак на «Су­жэн­скія су­стрэ­чы» і на «Ве­ча­ры для за­ка­ха­ных» час­та пры­хо­дзяць лю­дзі, якія да­лё­кія ад Царк­вы і не­аду­ка­ва­ныя ў гэ­тым сэн­се. Я ба­чу, як на­шы сло­вы і пры­кла­ды лёг­ка кла­дуц­ца на іх ду­шы. Больш праб­лем бы­вае з людзь­мі «вель­мі рэ­лі­гій­ны­мі», якія за­кас­ця­не­лі ў ней­кіх сва­іх пе­ра­ка­нан­нях і лі­чаць, што ўсё па­він­на пра­хо­дзіць у ней­кіх рам­ках і ме­жах. Не­ка­то­рым з іх зда­ец­ца, што ўсё, аб чым мы га­во­рым на су­стрэ­чах, — гэ­та за­над­та сва­бод­на. Але па­трэб­на ра­зу­мець, што на­шы су­стрэ­чы і ве­ча­ры не ма­юць ад­кры­тай ба­га­слоў­скай ры­то­ры­кі. Хоць мно­гія лю­дзі дзя­ку­ю­чы ім на­ноў ад­кры­ва­юць для ся­бе царк­ву, бо ба­чаць, што і там лю­дзі з па­чуц­ця­мі, праб­ле­ма­мі, сва­і­мі ра­дас­ця­мі і бо­лем. У нас усіх, ве­ру­ю­чых і не ве­ру­ю­чых, ёсць ад­но жа­дан­не: мы хо­чам лю­бо­ві, ка­хан­ня і ра­зу­мен­ня.
—Ёсць мер­ка­ван­не, што ў Царк­ве ўсё за­над­та па­тры­яр­халь­на, што жон­ка не мае пра­ва пя­рэ­чыць му­жу…
—У пы­тан­ні раз­мяр­коў­ван­ня функ­цый у сям’і мы не ўплы­ва­ем на лю­дзей. Кож­ная па­ра ро­біць свой вы­бар, як ім бу­да­ваць ад­но­сі­ны. Га­лоў­нае, каб жа­дан­не па­тры­яр­ха­ту, мат­ры­яр­ха­ту ці раў­на­праўя не зы­хо­дзі­ла толь­кі ад му­жа ці толь­кі ад жон­кі. Мы на­кі­роў­ва­ем па­ру на дыя­лог, каб яна га­ва­ры­ла па­між са­бой, каб кож­на­му ў ство­ра­най ці бу­ду­чай сям’і бы­ло кам­форт­на, каб ра­шэн­не пры­маць на ся­бе ад­каз­насць ад­на­го з су­жэн­цаў не зне­ва­жа­ла і не зні­шча­ла год­нас­ці дру­го­га. «Ве­ча­ры для за­ка­ха­ных» — гэ­та пад­рых­тоў­ка да шлю­бу. І ка­лі адзін з па­ры ра­зу­мее, што ён не згод­ны і не га­тоў пра­жыць жыц­цё з ча­ла­ве­кам, з якім яму цяж­ка да­мо­віц­ца ў чымсь­ці, то лепш ад­мя­ніць вя­сел­ле, ад­мо­віц­ца жыць по­бач з гэ­тым ча­ла­ве­кам.
Больш за тое, мы на­ват лі­чым пос­пе­хам, ка­лі ўдзель­ні­кі «Ве­ча­роў для за­ка­ха­ных» рас­ста­юц­ца ці ад­клад­ва­юць вя­сел­ле і бя­руць час на роз­дум. Гэ­та зна­чыць, што мы доб­ра па­пра­ца­ва­лі, што па­ры пры­ма­юць ра­шэн­не ажа­ніц­ца ці ра­зы­сці­ся не на пад­ста­ве эмо­цый, а на пад­ста­ве ро­зу­му і рас­па­зна­ных па­чуц­цяў. Бы­вае і на­ад­ва­рот, пры­хо­дзяць ма­ла­дыя ў са­мым па­чат­ку сва­іх ад­но­сін і пад­час ве­ча­роў ра­зу­ме­юць, што іх па­чуц­ці раз­ві­ва­юц­ца ў доб­рым кі­рун­ку, што ім ра­зам хо­ра­ша, у іх атрым­лі­ва­ец­ца да­маў­ляц­ца па са­мых не­ве­ра­год­ных пы­тан­нях, і яны пры­ма­юць ра­шэн­не ажа­ніц­ца. Спа­дзя­ём­ся толь­кі, што сем’і, якія ства­ра­юц­ца пас­ля на­вед­ван­ня ве­ча­роў, бу­дуць такімі, дзе па­ну­юць лю­боў і зго­да, дзе су­жэн­цы слу­ха­юць ад­но ад­на­го, ра­зу­ме­юць сваю «па­ла­він­ку» і заў­сё­ды га­то­вы пра­ба­чаць.
На­тал­ля ТА­ЛІ­ВІН­СКАЯ.
Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне