Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

27 - 29 чэрвеня 2014 г. у г. Баранавічы адбылiся  паглыбленыя рэкалекцыі руху "Сужэнскія Сустрэчы"  на тэму: "Да лепшага паразумення з адмысловым улікам тэмпераментаў",. У рэкалекцыях прымалі ўдзел сужэнствы, якія прайшлі асноўны WE.
Удзельнічала 12 пар з Баранавіч, Мінска, Івацэвіч, Івянца, Віцебску, Пастаў. Уводзіны да тэм падрыхтавалі аніматары а. Алег Шэнда (капуцын) з Мінска, Аляксандр і Святлана Квяткоўскія (Баранавічы), Валерый і Наталля Мазуркевічы (Сталовічы), Міхась і Таццяна Сегень (Івацэвічы), Дзмітрый  і Вікторыя Кіслыя (Баранавічы), Аляксей і Марына Куратнік (Івацэвічы), Юрый Дзеніс і Наталля Трасцянка (Івянец).
Тэмы паглыбленага WE дазволілі больш грунтоўна падысці да вызначэння нашых першасных асабовых рыс, шанцаў і пагроз, якія могуць несці нашы тэмпераменты. Таксама на сустрэчах былі прапрацаваны тэмы пра непасрэдны і апасродкаваны выраз пачуццяў, пра лепшае паразуменне, пра невербальную камунікацыю, а таксама пра дыялог з Богам і іншымі людзьмі. Удзельнікі рэкалекцый адзначылі спакойную і добразычлівую абстаноўку, якая спрыяла душэўнаму ўздыму і адкрытаму дыялогу. Усе жадаючыя мелі магчымасць прыступіць да таемства споведзі.
На нядзельнай Святой Імшы ўсе пары абнавілі шлюбную прысягу і з'ехалі напоўненыя духам кахання.
 
Хацелася б адзначыць неабходнасць перыядычнага правядзення паглыбленых рэкалекцый, бо яны даюць магчымасць найбольш поўнага яднання з Богам і вядома ж у сужэнстве.
                                            Марына Куратнік
 

 

 

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне