Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

 11 мая 2014 г у г. Баранавічы адбылася сустрэча сем'яў руху "СужэнскіяСустрэчы" пад дэвізам "Расправіць крылы". Сустрэча пачалася з агульнай малітвы на Ружанцы. На сустрэчы прысутнічалі 11 пар, вельмі прыемна, што 4 пары - прадстаўнікі Івацэвіч. 

Прагучалі 2 анімацыі: першая была падрыхтавана кіраўнікамі цэнтра Квяткоўскімі Святланай і Аляксандрам, яна дакраналася перспектыў далейшага існавання цэнтра, і выклікала ва ўдзельнікаў вельмі вялікую цікавасць і актыўнасць у абмеркаванні. Другая тэма (аніматары - Мазуркевічы Наталля і Валерый) разглядала пытанне пра ўплыў на ўдзельнікаў руху працы ў малой групе. Абмеркаванне ўсіх гэтых пытанняў працягнулася за чаяваннем. Быў вельмі адкрыты, нязмушаны дыялог паміж удзельнікамі. Вельмі хочацца спадзявацца на тое, што ўсе ідэі і прапановы будуць рэалізоўвацца сумеснымі высілкамі ўсіх удзельнікаў руху.
                                                                           Наталля Мазуркевіч

  

Каментарыяў:

valera | 2014-05-14 21:10:03
Мы рады что нас пригласили поучаствовать в эт
Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне