Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

 З 26 студзеня 2014 г. у г. Баранавічы  праводзіліся "Вечары для закаханых". 4 мая адбыўся выпуск удзельнікаў з уручэннем сведчанняў пра тое, што яны прайшлі падрыхтоўку да сакраманту сужэнства па праграме, распрацаванай каталіцкай Асацыяцыяй “Сужэнскія Сустрэчы”.

Вечары, якія складаюцца з 9 сустрэч, праводзілі: айцец Конрад  SVD і сужэнскія пары - аніматары: Аляксандр і Святлана Квяткоўскія, Андрэй і Алена Булавіны, Валерый і Таццяна Шыдлоўскія. Тэму пра натуральнае планаванне сям'і асвяціла ўрач Таццяна Антонава.

Асноўным метадам працы на "Вечарах" з'яўляецца праца закаханых толькі ўдваіх. Штуршком да яе з'яўляюцца ўступы і сведчанні сужэнстваў і святара. Удзельнікі - у сваіх парах - маюць магчымасць глыбейшага азнаямлення са сваімі рысамі, чаканнямі, вызначыцца з агульнай сістэмай каштоўнасцяў у жыцці, вучацца, як вырашаць праблемы і як дасягнуць гарманічных адносін. Яны распазнаюць, у чым сутнасць сакраманту сужэнства, адкрываюць месца веры ў сваім жыцці, знаёмяцца з асноўнымі пастановамі вучэння Касцёла пра шлюб і сям'ію

Мэтай "Вечароў" з'яўляецца дапамога закаханым у стварэнні моцнай сям'і, дзе пануе каханне і згода, дзе сужонкі слухаюць адзін аднаго, дзеляцца сабою, разумеюць сваю другую палавінку і заўсёды гатовыя прабачаць.

Выказванні ўдзельнікаў:

Лепш пазналі адзін аднаго, прыйшло глыбейшае разуменне значнасці сакраманту сужэнства і слоў шлюбнай прысягі..

Я лічу, што ўвесь курс быў поўным, усе пытанні падрыхтоўкі да сумеснага жыцця закрануты. Велізарным плюсам з'яўляецца тое, што вядучыя пары дзяліліся сваім жыццёвым досведам і даводзілі інфармацыю на сваіх прыкладах.

Дзякуй, што далі нам аснову для пабудовы хрысціянскай сям'і, што падзяліліся сваім досведам у рашэнні складаных пытанняў.

Вельмі цікавыя і глыбокія тэмы, асабліва прыйшлося нам папрацаваць над іерархіяй жыццёвых каштоўнасцяў. Абмеркавалі планы і чаканні сямейнага жыцця. Нам спадабаўся ўдзел у Вечарах.

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне