Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

 

 З 21 па 23 сакавіка 2014 г. ва Львове (Украіна) адбылося паседжанне Міжнароднай Рады Асацыяцыі "Сужэнскія Сустрэчы". Праўленне Асацыяцыі сустрэлася поўным складам: Лідары Рады - Ірэна і Ежы Гжыбоўскія (Польшча); Намеснікі Лідараў - Віра і Зенон Кузымків ( Україна), Скарбнік і Сакратар Рады - Аляксандр і Святлана Квяткоўскія (Беларусь) і Члены Рады - Павел і Алена Кузьміцкія (Беларусь).

У рамках паседжання былі разгледжаны наступныя пытанні і прыняты пастановы:

1.Сцвярджэнне праграмы правядзення Міжнароднага Кангрэса Лідараў у Здуньскай Волі 12-14 верасня 2014 г. і размеркаванне тэм для сустрэч у групах.

2.Арганізацыя правядзення выбараў у Праўленне, справаздача членаў Кіравання пра дзейнасць у перыяд кадэнцыі.

3.Перспектыва развіцця больш актыўнага супрацоўніцтва з іншымі канфесіямі.

4."Вечары для закаханых" і "Рэкалекцыі для заручаных" - расстаноўка акцэнтаў.

5. Сітуацыя развіцця ўсёй Справы. Дадаткова Лідарамі Місіі была асвечана актуальная карціна становішча спраў у  іншых краінах: Расія(Калінінград, Іркуцк, Санкт Пецярбург), Казахстан, Малдова, Літва, Латвія, Нямеччына, ЗША ,Бельгія.

6. Станаўленне новага Цэнтра , яго асновы.

7. Падыход у пытаннях прыёму ў аніматары; складання графікаў планавання ўікэндаў. 

8.Распрацаваны ліст да аніматараў "Сужэнскіх Сустрэч" "Дыялог і наша абшчына перад тварам новых выклікаў".

9. Стварэнне інстытута "Сужэнскіх Сустрэч", не прывязанага да пэўнага месца, як цыклу рэкалекцый для аніматараў.

10.Занясенне змен да дадрукоўкі "Дапаможніка для вядучых" (Сшытак 2).

11.Пошук магчымасцяў фінансавання міжнароднай дзейнасці.

12.Ва ўсіх Цэнтрах да чэрвеня месяца правесці 2 сустрэчы для аніматараў па тэмах, прадстаўленых у бюлетэні №198 ад 15.01.2014г.

Але акрамя працы, сустрэча з'явілася чарговай магчымасцю быць разам, умацавацца ў харызме і перажыць гэты час у адзіным духу кахання і паразумення.

 

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне