Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

 

26 лістапада ў Менску прайшла другая сустрэча Нацыянальнай Рады Сужэнскіх Сустрэч у Беларусі.
Калі ў перыяд выбараў у Нацыянальнае Кіраванне нам вельмі імгліста ўяўлялася тое, чым будзем займацца, то сёння ўбачылі, што чакае нас вялікая колькасць практычных рэчаў, якія неабходна зрабіць для таго, каб Сужэнскія Сустрэчы ўсё больш дынамічна развіваліся, пры гэтым не губляючы сваёй ідэнтычнасці і хрысціянскай асновы.
Заслухоўваючы справаздачы пра дзейнасць Цэнтраў у Баранавічах і Менску, мы з вялікай падзякай Богу прынялі інфармацыю пра апошні ўікэнд у Баранавічах ,у якім прынялі ўдзел Аніматары з Менска Іна і Андрэй Любецкія і а. Андрэй ЖылевічOFMcap.
З вялікай цікавасцю мы глядзім на тое, што ў чарговы раз на рэкалекцыі прыехалі пары з Пастаў, і ў першыню святар а. Браніслаў Дашкевіч ОР з Віцебску з сужэнствамі. Усім удзельнікам Сужэнскіх Сустрэч з Віцебскай дыяцэзіі перадаём велізарнае прывітанне, і вырашана правесці там у наступным годзе сустрэчу паслярэкалекцыйную агульную.
Гэтак жа з радасцю мы ўжо канстатуем  вялікую актыўнасць новага Кіравання ў Менску, асабліва ў частцы ўключэння ў працу ўсяго новага Кіравання.
Рэкамендавана адказным за малыя групы не забываць праводзіць не фармальных мерапрыемстваў, якія спрыяюць згуртаванню абшчыны, узімку гэта асабліва могуць быць сумесныя катанні на каньках, лыжах і г.д.
Абмеркавалі план правядзення рэкалекцый для Аніматараў 7-9 лютага 2014 гада ў Ракаве і разам з імі ўрачыстай Святой Імшы ў Менскай Архікатэдры ў сувязі 10-годдзяСужэнскіх Сустрэч у Беларусі.
14 снежня ў Чырвоным Касцёле Менска падчас Сімпозіума, прысвечанага неразрыўнасці Таямніцы Шлюбу, (дакладчыкамі на якім будуць Дарадчык Духоўны Менскага Цэнтра ксёндз-прэлат Андрэй Стэцкевіч і Лідары Сужэнскіх Сустрэч), пройдзе дзяленне аплаткам усіх сямейных рухаў з удзелам Мітрапаліта Менска-Магілёўскага Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча. Запрашаем на яго ўсіх удзельнікаў Сужэнскіх Сустрэч з дзецьмі. Пры гэтым у Мінскім Цэнтры дадаткова дзялення аплаткам праводзіцца не будзе.
Просім Усіх аб малітве ў інтэнцыі Нацыянальнага Кіравання, а таксама ўсіх Сужэнскіх Сустрэч.

 

 

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне