Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

 

 20 кастрычніка 2013г. удзельнікамі Асацыяцыі "Сужэнскія Сустрэчы" г.Баранавічы паездкай у Мірскі замак быў адкрыты чарговы сезон паслярэкалекцыйных сустрэч.

У паездцы бралі ўдзел шэсць сем'яў і наш духоўны кіраўнік о. Конрад Патыка(SVD). Многія ў г.п. Мір апынуліся ўпершыню, але нават тыя, хто бываў ужо тут, атрымалі шмат новых уражанняў , асабліва ад музея. Шпацыруючы па парку як адна вялікая сям'я, мы цешыліся магчымасці быць разам. Малітвай падзякі Богу ў касцёле Святога Мікалая, біскупа мы завяршылі знаходжанне ў г.п.Мір.
Пад'язджаючы да касцёла Святога Юрыя ў д. Паланечка, мы ўбачылі святло ў вокнах і зразумелі, што нас чакаюць. Пробашч прыходу кс. Мацей Шмытоўскі ветліва нас сустрэў, а старшыня касцёльнага камітэта распавёў нам гісторыю касцёла. Малітвай на Ружанцы мы звярталіся да Бога праз Багародзіцу з просьбай пра апеку для ўсіх сем'яў, а асабліва тых, хто перажывае якія-небудзь цяжкасці. Пасля малітвы на плябаніі за трапезай у духу кахання мы правялі сустрэчу, на якой абмеркавалі нашы бягучыя справы і план працы малой групы. Было прынята рашэнне ў далейшай працы праводзіць сустрэчы па тэматыцы паглыбленага разумення харызмы і рэалізацыі гэтага разумення ў сямейных адносінах.
У якасці падзякі нашым гасцінным гаспадарам быў выкананы гімн нашай групы. Мы дзякуем Богу за дар дыялогу, які дае магчымасць супрацоўнічаць з Ім і выбудоўваць адносіны з іншымі людзьмі. 
                Аляксандр Квяткоўскі

 

 

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне