Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

 З 7 па 21 ліпеня 2013 года ў мястэчку Ужавас (поруч г. Венспілс) у Латвіі адбыўся сумесны латышска - беларускі турнус. Нашы сябры з Латвіі падрыхтавалі насычаную праграму для актыўнага адпачынку сем'яў аніматараў ( экскурсіі, культурна-забаўляльныя мерапрыемствы), а надвор'е і балтыйскае мора цешылі нас сваім цяплом. Мы абмяркоўвалі розныя тэмы ў звыклым для нас парадку, яшчэ больш пазнаючы адзін аднаго. Вельмі важным было і тое, што ў плыні ўсіх дзён раніцай і ўвечар мы гуртаваліся на сумеснай малітве, пад адкрытым небам дзяляліся сваімі думкамі пра чытанне з Евангелля на сённяшні дзень. Штодзённы ўдзел у Святых Імшах умацоўваў нашу сувязь з Богам і спрыяў шчыраму дыялогу з Ім.

Развітваючыся, мы спадзяемся на новыя сустрэчы і на тое, што гэты турнус паслужыць далейшаму развіццю адносін цэнтраў розных краін.

 

 

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне