Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

 

 

Кожны год у Будслаў ідуць і едуць тысячы пілігрымаў, каб ушанаваць Найсвяцейшую Панну Марыю, папрасіць праз Яе заступніцтва асаблівых Божых ласкаў і прыняць удзел ва ўрачыстым будслаўскім фэсце.

Сёлета юбілейны фэст, прысвечаны 400-годдзю прабывання абраза Маці Божай у Будславе, адбыўся  5–6 ліпеня. Урачыстасці прайшлі пад дэвізам «Марыя — Маці нашай веры». У іх прыняў ўдзел легат Святога Айца Францішка — старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу кардынал Жан-Луі Таран.

Рознымі шляхамі рушылі  ў Будслаў пілігрымы -члены руху “Сужэнскія Сустрэчы”,а сустрэліся, схіліўшы галовы перад цудадзейным абразам Маці Божай. Пілігрымка — гэта школа асабістых ахвяр, адрачэнняў, важных пастаноў на дабро,свядэцтва таго, што з’яўляемся вучніямі Пана і Яго Маці Марыі. Дзевяцідзённы пешы шлях з Баранавіч пераадолелі Света і Саша Квяткоўскія, Воля і Бартэк Кусьмерскія з маленькім  сынам Генрыхам-Францішкам( . 1 год і 7 месяцаў), Дубіна Валодзя з дачкой Юляй. У моладзевай велапілігрымцы пад началам айца Конрада свае інтэнцыі везлі Шыдлоўскі Нікіта і Мазуркевіч Паліна. Удзельнікамі пілігрымкі на роварах з Мінску былі: сястра Тэрэза, Паша Кузьміцкі з дачкой Сілінай, Люда Ісакічэва і Валодзя Заічэнка, Арына Баярчук і Ўлад Пшыгоцкі. Шмат сем’яў дабраліся да санктуарыя на транспарце.Марыя прымае ўсіх і атуляе кожнага сваёй любоўю і апекай, дарыць радасць і супакой. Дзякуем Табе за гэта наша Матуля і пад Тваю абарону аддаём усе нашыя сем’і.

 

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне