Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

 

1-2 чэрвеня ў пастаральнага цэнтра Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі ў Мінску на вул. Кальцова 153, прайшлі рэкалекцыі для нарачоных. З аднаго боку гэта магчымасць экспрэс-падрыхтоўкі да сямейнага жыцця, з другога, гэтак жа як і на вечар для Закаханых, сур'ёзна задумацца пра будучыню. Вядома, зрабіць за двое сутак, то што на вечар мы робім два месяцы, здаецца, амаль не рэальна, нагрузка на ўдзельнікаў была вельмі высокай, і па ходзе рэкалекцый нас пакідала думка, што такі экспрэс лепш больш не паўтараць, аднак у канцы нам стала відавочна, што сітуацыі (жыццё закаханых у розных гарадах) не так ужо рэдкія, і такая форма можа быць адзіным спосабам падрыхтоўкі да сямейнага жыцця. Таму ў канцы мы вырашылі, што раз у год можна паўтараць гэты вопыт, пры ўсведамленні ўдзельнікамі, што гэта выключная форма падрыхтоўкі, на якую прыязджаюць тыя ўдзельнікі, якім сапраўды немагчыма ўдзельнічаць у вечарамі. Цікавым быў і склад вядучых: 7 шлюбных пар з розным стажам, вопытам і сацыяльным становішчам + тры святары-капуцына, такога шматлікага складу вядучых ў нас яшчэ не было. Некаторыя аніматары прыязджалі праводзіць сустрэчы з дзецьмі, таму пакуль адны аніматары праводзілі сустрэчу, іншыя займаліся дзецьмі. Чакаем закаханых на наступных серыях Вечароў ў Менску і Баранавічах, дакладныя тэрміны якіх будуць дадзены пазней.

Павел Кузьміцкі

 

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне