Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

24 лютага 2013 г. адбылася першая паслярэкалекцыйная сустрэча руху "Сужэнскія Сустрэчы" ў г. Івацэвічы.

 "Добра нам тут быць" (Лк 9,33). Гэтыя словы Евангелля на гэты дзень, 24 лютага, цалкам адпавядалі нашым пачуццям. У гэты нядзельны вечар ва ўтульным прыхоцкім доме памкнуліся 3 пары з Баранавічаў (Света і Саша Квяткоўскія, Наташа і Валера Мазуркевічы, Каця і Дзіма Кіпелі) на чале з духоўнікам айцом Конрадам Патыка і 4 пары з Івацэвічаў (Таня і Міша Сегені, Марына і Лёша Куратнікі, Таня і Валера Гняцецкія, Наташа і Ігар Гук), а таксама гасцінны гаспадар пробашч прыходу Святых Пятра і Паўла айцец Дар’юш Блашчэк.

Вядучая пара Марына і Аляксей Куратнікі і о. Конрад падрыхтавалі і прапанавалі нам да разважання тэму: "Што для нас самае важнае". Якая актуальная для ўсіх апынулася гэта тэма! Кожны ўдзельнік меў магчымасць на нова адкрыць для сябе, што на сёняшні дзень з'яўляецца найболей значным для яго сям'і, і падзяліцца гэтым са сваім мужам ці жонкай. Добра падрыхтаваная анімацыя вядучай пары спрыяла гэтаму і дапамагла сужэнцам расчыніцца. Як адзначыў а. Конрад, вельмі важна, каб з цягам часу ў чалавека, не гледзячы на змены і жыццёвыя акалічнасці, заўсёды заставаліся асноўныя непераходзячыя каштоўнасці.
Спадзяемся, што гэта першая паслярэкалекцыйная сустрэча будзе мець працяг. Па давернай атмасферы паміж удзельнікамі, дабразычлівасці і разуменні з боку пробашча а. Дар’юша мы прыйшлі да меркавання, што ў Івацэвічах ёсць усе ўмовы для развіцця гэтай "сямейнай" справы на хвалу Бога.
Памкнуўшыся ў касцёле каля алтара ў канцы нашай сустрэчы з падзякай узнеслі Богу нашу сумесную малітву за гэты дзень, за нашы сем'і і за ўвесь наш рух "Сужэнскія Сустрэчы".
                                                                          Саша і Света Квяткоўскія
 

 

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне