Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

 

 9 лютага 2013г. у г . Мінску адбылося першае паседжанне Нацыянальнай Рады "Сужэнскіх Сустрэч" Беларусі ў складзе: Лідары - Алена і Павел Кузьміцкія( Мінск), намеснікі Лідараў - Святлана і Аляксандр Квяткоўскія (Баранавічы), скарбнік – Іван Лубінскі (Мінск)( яго жонка Алена - сябар Рады), сябры Рады - Іна і Андрэй Любецкія (Мінск) і запрошаныя аніматары з Баранавіч - Наталля і Валерый Мазуркевічы.

Рада, абраная на Кангрэсе беларускіх аніматараў 20 студзеня 2013г, сустрэлася, каб абмеркаваць сёняшні дзень і будучае " Сужэнскіх Сустрэч" на Беларусі, перспектывы развіцця і план працы на бліжэйшыя чатыры гады.
Самыя важныя пункты праграмы, разгледжаныя Радай Кіравання:
1.Стварэнне Цэнтраў "Шлюбных Сустрэч" у Гарадзенскай і Віцебскай дыяцэзіях
2.Што зрабіць, каб усе формы працы " Сужэнскіх Сустрэч" лепш развіваліся.
3.Фінансавая сітуацыя ў Цэнтрах і стварэнне цэнтралізаванай сістэмы фінансавання.
4.Роля святароў у развіцці "Сужэнскіх Сустрэч".
5.Каталіцка - праваслаўныя адносіны ў Асацыяцыі.
6. Усебеларускі сайт "Сужэнскіх Сустрэч".
7. Абмеркаванне праграмы турнусаў.
8.Неабходнасць выбараў Нацыянальнага Духоўнага настаўніка "Сужэнскіх Сустрэч" Беларусі.
Але акрамя працоўнай скіраванасці гэта сустрэча мела і духоўную каштоўнасць - з'явілася чарговай магчымасцю быць разам, перажыць гэты час у крузе аднадумцаў, у духу кахання і паразумення і добрай практыкай у рэалізацыі прынцыпаў дыялогу ў Радзе.
                                                                                                                         Святлана і Аляксандр Квяткоўскія

 

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне