Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

x  

Беларускія аніматары ўвайшлі ў Міжнародную Асацыяцыю вернікаў “Сужэнскія Сустрэчы”.
 
20.01.2013 г. падчас першага беларускага кангрэса аніматараў руху 52 беларускіх аніматара, з іх 5 святароў і 1 сястра законная, афіцыйна былі прыняты ў лік сяброў Міжнароднай Асацыяцыі вернікаў “Сужэнскія Сустрэчы”,прызнанай Дэкрэтам Папскай Рады па Справах Свецкіх № 752/09/S-61/B-109 ад 15 жніўня 2009 г.
Усё беларускія аніматары занесены ў рэестр сяброў Асацыяцыі з пачатковай літарнай абрэвіятурай BY і далей парадкавым нумарам, які адпавядае стажу аніматара. Сведчанні сяброў Асацыяцыі ўрачыста ўручыў падчас нядзельнай Эўхарыстыі у доме Св. Тройцы ў Баранавічах генеральны вікарый Менска-Магілёўскай Архідыяцэзіі кс. пралат Андрэй Стэцкевіч, які гэтак жа з'яўляецца аніматарам-сябрам асацыяцыі. Для ўсіх нас прыняцце ў лік сяброў Асацыяцыі, гэта знак яшчэ больш цеснай сувязі з Сусветнай Царквой, прызнанне нашых высілкаў у адстойванні дастойнасці сям'і і наяўнасць адмысловай Харызмы, якой надарыў Бог “Сужэнскія Сустрэчы”.
                                                                                                                                                   
                                                                                                                                                                                                 Павел Кузьміцкі 
 
 

   

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне