Сужэнскiя шляхi
BY RU
Дыялог — як шлях

З 27 лютага па 1 сакавіка ў Пастаральным цэнтры Пінскай дыяцэзіі адбыліся духоўныя практыкаванні для сужанскіх пар. Рэкалекцыі праводзіў а. Віктар Жук SI (Віцебск), кс. Андрэй Рылка (Пінск), і сужэнствы: Юлія і Уладзімір Шылко (Баранавічы), Любоў і Андрэй Чабатар (Баранавічы) і Вольга Чэрнікава і Сяргей Галушка (Менск).

Cтала добрай традыцыяй, што кожны год у лютым Пастаральны цэнтр у Пінску становіцца асаблівай пляцоўкай для спаткання сужанскіх пар, якія жадаюць прайсці адмысловыя рэкалекцыі – дні духоўнага абнаўлення, пабыць разам, папрацаваць над унутраным светам сваіх узаемных адносін, пашукаць у Божай мудрасці адказу на хвалюючыя пытанні сямейнага жыцця. Праграма гэтых практыкаванняў асноўваецца на духоўнасці каталіцкага сямейнага руху “Сужэнскія шляхі”.

Сёлетнія рэкалекцыі сабралі амаль чатыры дзясяткі асобаў жадаючых абнавіць свае адносіны ў сужанстве, а таксама яшчэ раз адкрыць Божую любоў у сваім жыцці, новым позіркам паглядзець на дар сям’і.

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне