
22 студзеня 2026 года ў Доме Святой Тройцы ў Баранавічах прайшла паслярэкалекцыйная сустрэча сем'яў. У ёй узялі ўдзел 5 сямейных пар, ксёндз Андрэй Рылка і сястра Паўла.
Сустрэча распачалася святой Імшой у інтэнцыі ўсіх сужэнстваў, асабліва тых, хто перажывае цяжкасці.
Тэму "Мы як бацькі" падрыхтавалі Крысціна і Юрый Петран і сястра Паўла, раскрыўшы яе вельмі цікава і шырока. На першы погляд даволі "лёгкая тэма" ў сваім успрыманні, аднак ва ўсіх сем'яў яна адгукаецца па-рознаму. У кожнага была магчымасць падзяліцца сваімі думкамі, прыемнымі і не вельмі пачуццямі, нават складанымі сітуацыямі ў адносінах з дзецьмі. Гэтаму спрыяла атмасфера адкрытасці і даверу.
Абмеркаванне тэмы працягнулася за салодкім сталом, у вельмі сяброўскай, вясёлай атмасферы. Завяршыўся вечар супольнай малітвай.
Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя