Сужэнскiя шляхi
BY RU
Дыялог — як шлях

7 снежня 2025 года ў г. Баранавічы ў Доме Святой Тройцы адбылася паслярэкалекцыйная сустрэча сем'яў. У ёй прынялі ўдзел 7 сямейных пар. У ролі аніматараў на тэму "Нашы будні" выступілі Уладзімір і Юлія Шылко і сястра Паўла.

Кожны з нас імкнецца да сапраўднай еднасці са сваім мужам ці жонкай, імкнецца да паразумення ў паўсядзённым жыцці і напаўняе свае сэрца надзеяй на чыстае каханне і сапраўдныя адносіны паміж намі.

Тэма аказалася няпростая і для многіх нават балючая. Адны эмоцыі змяняліся іншымі: і слёзы ад нявыказаных крыўд, канфліктаў, і смех з-за недарэчных жыццёвых сітуацый. Хочацца адзначыць сапраўды прыязную, даверную, цёплую і адкрытую атмасферу, якая пануе на сустрэчы.

Вечарына завяршыла «трапеза любові» і малітва падзякі Госпаду за Яго бясконцую міласэрнасць.

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне