Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

З 15 па 17 верасня 2023 года ў польскім горадзе Гданьску прайшоў VI Міжнародны Кангрэс паланійных сем'яў. Беларусь прадстаўлялі аніматары і ўдзельнікі руху «Сужэнскія сустрэчы» Святлана і Аляксандр Кветкоўскія, Генадзь і Таццяна Бортнік, айцец Пётр Франштэнга, айцец Сяргей Трысцень і сястра Барбара Сайнок. Знамянальнай падзеяй у пачатку Кангрэса было ўзнагароджанне медалём «Polonia et Ecclesia» асоб і арганізацый, якія ўнеслі значны ўклад у душпастэрства польскіх эмігрантаў, сярод якіх былі заснавальнікі нашага руху Ежы і Ірэнка Гжыбоўскія.

Радаснай і кранальнай была сустрэча "старых" сяброў-аніматараў Сужэнскіх сустрэч з розных краін (Англіі, Германіі, ЗША, Беларусі і Польшчы). Мы дзяліліся поспехамі і цяжкасцямі працы ў нашых Цэнтрах, азнаёміліся з новым выданнем кіраўніцтва па вядзенні малых груп што завецца "з першых рук".

Разнастайнай і насычанай была праграма Кангрэса, накіраваная на духоўнае развіццё сям'і ў сучасным свеце, а ўдзел у пешай пілігрымцы сем'яў у санктуарый Маці Божай Цяжарнай у Гданьску-Матэмблеве стаў цудоўным завяршэннем яго трохдзённай працы.

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне