Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

23 красавіка 2023г. у Доме Святой Тройцы пасля сустрэчы аніматараў адбылося паседжанне Праўлення Баранавіцкага Цэнтра. На пасяджэнні прысутнічалі члены праўлення: Марына і Аляксей Куратнік (в.а.Лідэраў), Наталля Цівунчык (скарбнік) і члены праўлення: Юлія і Уладзімір Шылко, Святлана Кветкоўская.

Асноўнымі тэмамі абмеркавання былі:

1.Стан спраў у нашым Цэнтры на сённяшні дзень і погляд у будучыню

2. WE 31.03-2.04.2023 г. (аналіз і высновы)

3.Фінансавае становішча, справаздача скарбніка

4.Закрыццё працоўнага сезона

5.Бягучыя моманты

Усе пытанні былі дэталёва прапрацаваны і абмеркаваны. Кожны член праўлення меў магчымасць падзяліцца сваім поглядам на гэтыя тэмы.

Пасяджэнне скончылася малітвай праслаўлення Святой Тройцы і чаяваннем.

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне