Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

23 красавіка 2023г. у Доме Святой Тройцы адбылася сустрэча аніматараў Баранавіцкага Цэнтра. “Супрацоўніцтва аніматараў – сужэнскіх пар, святароў і манашак” – так гучала тэма сустрэчы, якую падрыхтавалі аніматары Марына і Аляксей Куратнік і айцец Сцяпан Цэргель.

На сустрэчы былі разгледжаны радасныя і таксама цяжкія моманты працы на асноўным уікендзе. Аніматарства - гэта своеасаблівае заданне ад Пана, нават, можна сказаць, Яго прапанова аб супрацоўніцтве - каб мы сваім сведчаннем, сваімі цяжкасцямі і радасцямі, сваім дыялогам дапамаглі сужэнству, якое Гасподзь прывядзе да нас. Мы казалі пра тое, як важна перш за ўсё сваю аніматарскую працу рабіць для Яго. Бо мы, як аніматары - сужэнскія пары, святары, сёстры законныя, разам ствараем абшчыну Сужэнскіх сустрэч. Калі ўзаемаадносіны наладжаны, то супрацоўніцтва прыносіць пэўны плён. І галоўнае ў цяжкіх сітуацыях для іх вырашэння выкарыстоўваць шчыры дыялог у ключы духоўнасці нашага руху. Дзяленне ўдзельнікаў сваімі пачуццямі было даверным і казала аб тым, што ёсць вялікае жаданне зрабіць у сваім жыцці нешта не толькі для сябе, але і іншага чалавека, а значыць і для Госпада. Кожнаму з нас цяжка, бо ў святароў і манашак іх служэнне, якое адбірае шмат сіл і часу, а ў сужэнстваў - праца, дом, дзеці, але як напісана ў Бібліі: «Не вы Мяне абралі, а Я вас абраў і паставіў вас, каб вы ішлі і прыносілі плод …»

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне