Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

8 студзеня 2023 года ў доме Святой Тройцы адбылася аплаткавая сустрэча руху Сужэнскія сустрэчы На сустрэчу з'ехаліся сем'і з трох дыяцэзій: Пінскай, Мінска-Магілёўскай і Гродзенскай. Сустрэча распачалася святой Імшой, якую цэлебраваў ксёндз Сцяпан Цэргель SVD. Пасля Імшы сем'і ламалі аплаткі і жадалі адзін аднаму дабра і міру, таму што менавіта любоў і дабро нас аб'ядноўвае і ўмацоўвае і як хрысціян, і як сужэнствы. Усе дружна спявалі калядкі, удзельнічалі ў конкурсах і гульнях, дзеці весяліліся і шумелі, усё як у вялікай сям'і. Гэты вечар, несумненна, быў напоўнены любоўю і цяплом народжанага Збавіцеля.

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне