Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

20 чэрвеня 2021 года, у 14-00 прайшло першае пасля выбараў пасяджэнне Праўлення Баранавіцкага Цэнтра. У пасяджэнні ўдзельнічалі: Лідары Цэнтра - Віталь і Юлія Дунько( Пінск), Намеснікі Лідараў – Аляксей і Марына Куратнік (Івацэвічы), казначэй – Наталля Цівунчык (Баранавічы), чальцы Праўлення – Аляксандр і Святлана Квяткоўскія (Баранавічы) і запрошаныя аніматары Уладзімір і Юлія Шылко (Баранавічы).

На сустрэчы былі разгледжаны наступныя пытанні:

1. Ўступленне ў паўнамоцтвы абраных Лідэраў (вызначэнне задач, размеркаванне абавязкаў)

2. Складанне перспектыўнага плана работы і абмеркаванне арганізацыі традыцыйных летніх мерапрыемстваў (турнус, велапаломніцтва ў Лагішын)

3. Выбары нацыянальнага Праўлення 

4. Удзел у Міжнародным кангрэсе аніматараў у Кальварыі Зэбжыдоўскай 17-19 верасня.

Пасля прыняцця рашэнняў па асноўных пытаннях і малітвы падзякi, сустрэча працягнулася ў нефармальнай абстаноўцы за сяброўскай гутаркай і вельмі смачным шашлыком. Адчуванне яднання з блізкімі па духу людзьмі, напаўняла сэрца радасцю, спакоем, упэўненасцю ў будучыні і падзякай Госпаду за нашу суполку.

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне