Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

1 мая 2021 г. у 17.00 у Доме Святой Тройцы пасля Святой Імшы прайшлі выбары Праўлення Баранавіцкага Цэнтра Сужэнских Сустрэч. Пачаліся выбары з малітвы да Духа Святога. Затым Лідэры Праўлення Баранавіцкага цэнтра Квяткоўскія Аляксандр і Святлана зрабілі справаздачу аб праведзенай за 2 гады працы і падзякавалі ўсіх членаў Праўлення за супрацоўніцтва. Выбарная камісія складалася са старшыні -Мазуркевіча Валерыя, сакратара - а. Сцяпана Цэргеля і члена камісіі - а. Конрада Патыка. У Баранавіцкім Цэнтры 6 актыўных сужэнскіх пар-аніматараў і 2 аніматара-святара. Пасля тайнага галасавання Лідэрамі Цэнтра былі абраныя Віталь і Юлія Дунько, Намеснікамі Лідэраў - Аляксей і Марына Куратнік, казначэем - Наталля Цівунчык, Членамі Праўлення: Вячаслаў Цівунчык і Аляксандр і Святлана Квяткоўскія. Гэтую знамянальную падзею адзначылі смажанай на свежым паветры каўбаскай, чаяваннем і сяброўскімі гутаркамі.

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне