Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

1 мая 2021 г. у Баранавічах у Доме Святой Тройцы адбыліся паглыбленыя аднадзённыя рэкалекцыі руху «Сужэнскія Сустрэчы" на тэму «Расправіць крылы». У ім прыняло ўдзел 7 шлюбных пар з Пінска, Івацэвічаў і Баранавічаў, а таксама святары-аніматары айцец Сцяпан Цергель SVD , айцец Конрад Патыка SVD і ксёндз-канцлер Андрэй Рылка.

Сустрэча пачалася з кубачка кавы і натхняльных слоў са Святога Пісання. Тэму «Расправіць крылы" падрыхтавалі і правялі Лідэры Цэнтра Святлана і Аляксандр Квяткоўскія разам з айцом Сцяпанам. Падрыхтаваныя анімацыі і шчырыя дзяленні дапамагалі глыбей усвядоміць, што ўсе мы ўдзельнікі Божай справы і суполка павінна не толькі існаваць, але ўзрастаць у дарах духоўнасці, ласкі Божай і місіі. Ўдзельнікі не толькі абмеркавалі і падзяліся сваім бачаннем працы Баранавіцкага цэнтра, але і распрацавалі перспектыўны план паляпшэння працы ў кожнай з чатырох плоскасцяў: харызме, суполцы, праграмах і арганізацыі. І менавіта на гэтых чатырох слупах павінен стаяць наш цэнтр, павінен працаваць як адзіны арганізм і тады Сужэнскія сустрэчы ў Баранавічах будуць расці і ўмацоўвацца.

Пра сваё служэнні аніматарамі Сужэнскіх сустрэч падзяліліся Марына і Аляксей Куратнік з ксяндзом Андрэем у тэме «Бляск і цені аніматарскага жыцця».

Пасля праведзенай Юліяй і Віталём Дунько тэмы-медытацыі «І ўсё, што робіце ... (Клс 3,23), быў час цішыні і падрыхтоўкі да споведзі. Вянком рэкалекцый стала Святая Імша, на якой мы маліліся за наш рух і аб дапамозе Духа Святога у правядзенні выбараў Баранавіцкага Цэнтра Сужэнскіх сустрэч.

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне