Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

Ідэя запрасіць нашых сяброў з «Сужэнскіх сустрэч» у Санктуарый Маці Божай у Тракелях з'явілася ў нас са Святланай, калі мы праводзілі там час удваіх летам. Сама атмасфера гэтага месца, прырода, і тая прыгажосць, якая створана чалавечымі рукамі, спрыяла духоўнаму абнаўленню і добраму зараду на будучыню.

Клапоцячыся пра развіццё нашага руху, мы вырашылі скарыстаць і гэту магчымасць правесці час з Панам пад покрывам Марыі для ўдзельнікаў рэкалекцый Сужэнскіх Сустрэч з г. Пінска. Ласкава пагадзіўся паўдзельнічаць у нашым мерапрыемстве кс. Андрэй Багдановіч з г. Брэста.

Пераезд у іншае месца і выхад са звыклага кола спраў заўсёды нараджае новыя пачуцці. Так і ў нашым выпадку паездка ў невядомасць за 300 км. для нашых сяброў з'явілася своеасаблівым сюрпрызам ад Госпада. Знаходжанне ў Лідскім замку, сумесны абед у ўтульным кафэ, тэматычная сустрэча ў Тракелях, сумесныя малітвы і пасілак, зваротная дарога па самых прыгожых мясцінах Гродзеншчыны (г. Навагрудак, воз. Свіцязь) і нават знаходжанне ў конным клубе сярод жывёл, стварылі ўмовы для адчування ціхага шчасця ад усяго перажытага за гэтыя дні і надзеі, што, дзякуючы гэтай сустрэчы з'явіцца матывацыя развіцця нашага руху ў г. Пінску.

                                Аляксандр Квяткоўскі

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне