Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

“Дыялог- шлях да святасці!” - пад такім дывізам 12 верасня ў касцёле Св.Францішка прайшлі аднадзённыя рэкалекцыі ад руху “Сужэнскія Сустрэчы”. Сем’і разам са святарамі засяродзіліся на сапраўдным дыялогу з Богам, з самім сабой і іншым чалавекам (перад усім з сужонкам), які так неабходны ўсім нам сёння. Выбраны фармат мерапрыемства: “сустрэча ў дыялогу – адарацыя – святая Сповездь – Імша – дзяленні пры каве” дазволілі вельмі глыбока заглянуць у сваё сэрца, назваць пачуцці, якія не проста адчуваем у сувязі з апошнімі падзеямі, але і ўбачыць моцную сувязь уплыва гэтых вельмі моцных і складаных пачуццяў на нашую штодзённаць, на нашыя рашэнні, дзеянні, на нашыя адносіны ў сем’ях, супольнасцях, з роднымі і іншымі людзьмі.

Падчас сустрэчу у дыялогу прыйшлі да высновы, што, з аднога боку, усе інфармацыйныя патокі вельмі важныя, але “24-гадзінная адарацыя” навінам, відэа і сацыяльным сеткам на самой справе паралізуе нашае жыццё вельмі моцна і ва ўсіх сферах адначасова: у адносінах з Богам, з дзецьмі, паміж мужам і жонкай, на працы і т.д і т.д. У якой-та ступені, калі становімся безгранічнымі прыёмнікамі інфармаціі, то пад цяжарам вельмі моцных, складанных і непрыемных пачуццяў мы становімся “бясплоднымі”. Бо мы перастаём строіць адносіны (ідзе, як ідзе), перастаём знаходзіць час адзін на аднаго, для дзяцей, для родных і блізкіх… І многія каштоўнасці, якімі мы жылі раней, губляюцца ў інфармацыйных патоках і падзеях. І нават наш дыялог з Госпадам Богам вельмі часта пачынае згасаць і выглядаць неяк расплыўчата. І ў выніку мы губляем баланс, ідзём на паваду пачуццяў і пачынаем гаварыць і рабіць тое, аб чым потым часта прыходзіцца шкадаваць.

Удзельнікі рэкалекцый дзяліліся тым, што ім дапамагае вярнуцца ў рэальнасць і працягваць жыццё, прыносячы плён:

1. штодзённы дыялог з Госпадам Богам у розны спосаб. І праз яго нанова асэнсаванне таго, што ўсё знаходзіцца ў руках Божых (нават тое, што зараз не змяшчаецца ў сэрцы). І толькі ад Яго ўсё залежыць на самой справе. І толькі на Яго мы можам цалкам палажыцца ў кожным дні і ў кожнай сітуацыі.

2. штодзённы дыялог з самім сабой, у якім прыходзіць асэнсаванне, што калі я бясконца толькі прымаю інфармацыю, я перастаю жыць сваім жыццём, а пачынаю жыць жыццём іншага чалавека. Але Бог не хоча ад мяне, каб я пражываў не сваё жыццё ў такі спосаб. Таму важна вызначыць для сябе канкрэтны час, калі маю магчымасць прапускаць праз сэрца навіны, а ўсесь астатні час старацца жыць для сваёй сям’і, сваёй супольнасці, годна выконваць свае абавязкі і быць побач з блізкімі не проста фізічна, але і пагружацца ў іх пачуцці, радасці і цяжкасці ўсім сэрцам. Штодзённа вяртацца да пытанняў самаму сабе: як я сёння вслухаў, стараўся зразумець, падзяліцца сабой і прабачыць? Што у мяне атрымалася і якія гэта выклікала пачуцці? А што я магу зрабіць лепш для тых, хто побач са мной?

3. штодзённы дыялог з іншым чалавекам, які дае магчымасць у тым ліку таксама асэнсаваць “што канкрэтная я магу збабіць сёння?”: памаліцца за какосці, прынесці вады, паразмаўляць з любоўю з бацькамі, спрабуючы іх зразумець і прабачаць за іншы погляд (які адрозніваецца ад майго ўласнага) і г.д. Рэалізаваць патрэбу ў прыналежнасці праз канкрэтныя пасільныя дзеянні.

Таксама вельмі важным было асэнсаванне таго, что немагчыма поўнасцю стаць на бок адных, ці другіх, але важна кожны раз станавіцца менавіта на бок дабра. А распазнаваць што з’яўляецца дабром зноў жа дапамагае штодзённы дыялог з Богам, самім сабой і бліжнім. І калі мы знаходзім сілы і час для штодзённага дыялогу, нашай штодзённая фармацыі, мы парадзім прыносіць плён нават ў вельмі цяжкія часы і нават пад уплывам вельмі непрыемных і складаных пачуццяў. Бо калі так робім, то клапоцімся не толькі аб пладах, але і аб самім дрэве, якое потым дае плод у свой час. І менавіта гэта штодзённая праца над сабой ў дыялогу становіцца нашым шляхам да святасці.

Выказваем удзячнасць усім святарам (бр.Алегу, а.Андрэю Стацкевічу, а.Яўгену і кс. Віталю), якія перажывалі рэкалекцыі разам з намі, а таксама братам капуцынам за гасціннасць вельмі ўтульныя ўмовы для правядзення рэкалекцый у касцёле Св.Францішка ў в.Копішчы.

Для ўсіх сямей і духоўных асоб, якія хочуць стаць на шлях дыялогу і развіваць свае адносіны ў гэтым напрамку, ёсць магчымасць прыняць удзел у 3-х дзённых рэкалекцыях ад “Сужэнскіх Сустрэч”:

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне